Па ўсіх пытаннях жыццезабеспячэння раёна звяртайцеся заўтра, 24 красавіка, да старшыні райвыканкама Ігара Валер'евіча Кузняцова з 9 да 11 гадзін па тэл. 4-12-45.
ххх
У чацвер, 25 красавіка, з 9 да 10 гадзін ля тэл. 4-93-40 дзяжурыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Яна адкажа на вашы пытанні па арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства, дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, узаемаадносінах з рэлігійнымі абшчынамі.
ххх
У чацвер, 25 красавіка, з 10 да 12 гадзін па тэл. 4-12-50 начальнік Міёрскага раённага вузла электрасувязі Раман Феліксавіч Пухальскі адкажа на пытанні, звязаныя з работай і развіццём усіх сродкаў электрасувязі ў нашым раёне.
ххх
24 красавіка з 15 да 17 гадзін начальнік аддзела ўнутраных спраў Сяргей Міхайлавіч Лонь адкажа на пытанні жыхароў раёна адносна работы міліцыі, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў.
ххх
У сераду, 24 красавіка, з 8 да 10 гадзін па тэл. 4-22-74 на пытанні па газазабеспячэнні насельніцтва і газіфікацыі прыродным газам, аплаце за прыродны газ адкажа дырэктар філіяла РВУ "Міёрырайгаз" Аляксандр Эдмундавіч Фяцковіч.