У панядзелак, 11 красавіка, “прамую лінію” праводзіць начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Звяртайцеся да яе з 10 да 12 гадзін па нумары 4-93-40 з пытаннямі наконт дзейнасці грамадскіх арганізацый і фарміраванняў, палітычных партый, рэлігійных канфесій, арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. ххх Да выканання абавязкаў старшыні раённага савета ветэранаў прыступіў Часлаў Станіслававіч Кашкур. Па пытаннях дзейнасці раённай ветэранскай арганізацыі звяртайцеся да яго ў панядзелак, 11 красавіка, з 9 да 12 гадзін па тэл. 4-12-41.