Общественные работы — как наказание

Усё часцей суды прызначаюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ па месцы жыхарства асуджаных на аб’ектах, вызначаемых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з крымінальна-выканаўчымі інспекцыямі.

 

Асуджаныя да грамадскіх работ абавязаны адпрацаваць устаноўлены судом тэрмін, захоўваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку арганізацый, дзе яны адбываюць пакаранне, добрасумленна адносіцца да абавязкаў, у выпадку змены месца жыхарства паведамляць аб гэтым у крымінальна-выканаўчую інспекцыю.

 

Такі від пакарання вылічваецца гадзінамі, на працягу якіх асуджаны адбывае грамадскія работы, якія, між тым, не павінны перавышаць 4 гадзіны ў выхадныя дні і ў дні, калі асуджаны не заняты на вучобе ці асноўнай рабоце, і 2 гадзіны — у рабочыя дні да і пасля заканчэння работы ці вучобы, а па просьбе асуджанага — 4 гадзіны. Асобам, якія не вучацца ва ўстановах адукацыі і не маюць пастаяннага месца працы, грамадскія работы дазволена адбываць, з іх згоды, і звыш 4 гадзін, але не больш 8 за дзень. На працягу тыдня агульны аб’ём выкананых грамадскіх работ, як правіла, не можа быць менш 12 гадзін, але гэтую норму пры наяўнасці ўважлівых прычын крымінальна-выканаўчая інспекцыя можа зменшыць. Пры парушэнні парадку і ўмоў адбывання пакарання асуджанаму выносіцца афіцыйнае папярэджанне.

 

Злосным ухіленнем ад адбывання пакарання могуць быць прызнаны наступныя дзеянні:

-не выхад на грамадскія работы без уважлівых прычын больш 2 разоў пасля папярэджання на працягу адбывання пакарання;

-учыненне больш 2 разоў пасля папярэджання іншых парушэнняў працоўнай дысцыпліны ў час выканання грамадскіх работ;

-уцёкі.

У выпадку злоснага ўхілення ад адбывання пакарання прадугледжаны арышт на тэрмін да 3 месяцаў.

 

Т. АДАМОВІЧ,

інспектар крымінальна-выканаўчай

інспекцыі Міёрскага РАУС.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.