Авторизация
 

Наймальнік абавязаны: ўспомнім працоўны кодэкс

 Адміністрацыя арганізацый па месцы адбывання асуджаным папраўчых работ павінна правільна і своечасова пералічваць з яго заробку пэўныя сумы ў адпаведны бюджэт, штомесячна прадастаўляць у крымінальна-выканаўчую інспекцыю разліковыя звесткі, кантраляваць яго паводзіны на рабоце.

 

А таксама садзейнічаць у правядзенні выхаваўчай работы, падтрымліваць умовы ўтрымання, паведамляць пра меры заахвочвання і спагнання, аб ухіленні ад адбывання пакарання, папярэдне інфармаваць пра перавод яго на іншую працу ці звальненне. Невыкананне наймальнікам абавязкаў, якія ўскладае на яго крымінальна- выканаўчае заканадаўства, – падстава для прадпісання з боку інспекцыі, а пры сістэматычных парушэннях – пракурора для прыцягнення вінаватых службовых асоб да адказнасці.

 
Згодна з арт. 23.1 КаАП, «Невыкананне, неналежнае ці своечасовае выкананне пісьмовага патрабавання (прадпісання) аб ліквідацыі парушэнняў, аб прыпыненні (забароне) вытворчасці і (ці) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), эксплуатацыі транспартных сродкаў, вынесенага ў адпаведнасці з заканадаўчым актам упаўнаважанай службовай асобай дзяржоргана (арганізацыі), або неінфармаванне дзяржаўнага органа (арганізацыі) ва ўстаноўлены тэрмін аб выкананні такога патрабавання (прадпісання) – прыводзяць да папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь».

 

Таццяна РУСАКЕВІЧ, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта