Авторизация
 

Аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства...

Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў Указ №197 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2007 г. №413", якім адкарэкціравана Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання. У прыватнасці, для абароны інтарэсаў непаўналетніх іх рэгістрацыя будзе захоўвацца па месцы жыхарства бацькоў незалежна ад далейшага месца знаходжання гэтых дзяцей (у дзіцячых дамах, інтэрнатах, апякунскіх сем'ях).

 

Бацькі, усынавіцелі ці ўдачарыцелі абавязаны зарэгістраваць непаўналетніх па месцы свайго жыхарства не пазней аднаго месяца з дня рэгістрацыі дня нараджэння ці пераезде на новае месца жыхарства або ўступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні).

У выпадку замацавання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, што засталіся без апекі бацькоў, жылых памяшканняў рэгістрацыя такіх дзяцей па месцы жыхарства ў гэтых памяшканнях, у тым ліку пасля дасягнення паўналецця, ажыццяўляецца без згоды ўласнікаў, а таксама іншых асоб, якія зарэгістраваны ў гэтых жылых памяшканнях.

 

Яшчэ Указам устанаўліваецца парадак рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання ў жылых памяшканнях, якія знаходзяцца ва ўласнасці ці карыстанні адначасова двух і больш асоб. У прыватнасці, вызначаюцца асобы, згода якіх патрабуецца на рэгістрацыю родных, сваякоў, непрацаздольных утрыманцаў і іншых грамадзян да ўдзельніка агульнай долевай уласнасці, наймальніка жылога памяшкання.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта