Больш за 2 тысячы аб’ектаў гандлю, сферы паслуг, аптэк з 6 кастрычніка ахоплена кантрольнымі мерапрыемствамі па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы аб недапушчэнні павышэння цэн. Штодня ў рэгіёне працуе каля 40 мабільных груп з ліку спецыялістаў кантралюючых і праваахоўных органаў, мясцовых органаў улады, прафсаюзаў. Прыцягнуты да гэтай работы грамадскія інспектары.
Штодзённы ахоп складае звыш 300 аб’ектаў. Да прыкладу, 13 кастрычніка ў вобласці працавала 37 мабільных груп, якія ахапілі 476 аб’ектаў. Выяўлена шэсць фактаў завышэння цэн. Так, у Віцебску ў адным з аб’ектаў гандлю прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства пры фарміраванні рознічных цэн на батоны двух найменняў, макаронныя вырабы двух відаў, сурвэткі папяровыя, туалетную паперу двух відаў устаноўлена прымяненне гандлёвых надбавак у памеры, які перавышае максімальна дапушчальны ўзровень. На харчовыя тавары перавышэнне гандлёвых надбавак склала ад 3,06 да 6,13 працэнтных пунктаў, на нехарчовыя – 10 %.
Пра факты завышэння цэн паведамляйце на тэлефоны «гарачых ліній», што дзейнічаюць ва ўсіх выканкамах вобласці. Па стане на 13 кастрычніка, паступіла больш за 35 зваротаў, якія перададзены для адпрацоўкі мабільным групам.