Авторизация
 

Дзяржкантроль: аптэкі маніторым, праводзім гарачыя лініі па росце цэн

 Ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі вывучалі, ці гатовы аптэкі Віцебскага рэгіёну дапамагчы людзям абараніць сябе ад віруснай інфекцыі. Маніторынг паказаў, што трэба абысці не адзін пункт, каб знайсці неабходны тавар. 

Сітуацыя аналізавалася па 17 аптэках Віцебска і Віцебскага раёна. Маскі знайшлі толькі ў чатырох з іх (ад 4 да 150 штук па кошце 1,40 – 4,04 рубля), антысептык для рук двух – дзевяці найменняў і дазіровак – у 15 кропках (0,50 – 18,64), парацэтамол Барысаўскага завода медпрэпаратаў – у дзвюх (1,03 – 1,50).


Па дадзеных УП «Фармацыя», па вобласці маскі розных відаў беларускай вытворчасці меліся ў наяўнасці ў 153 аптэках (0,25 – 4,75 рубля), антысептыкі для рук – у 282 (ад 0,24), парацэтамол – у 252 па цане ад 1,04 рубля. Аднак дэзынфіцыруючыя сродкі ў асноўным не ўтрымліваюць спірт.


Па дадзеных сайта tabletka.by, маскі, антысептыкі, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя прэпараты першай неабходнасці былі ў наяўнасці ў асобных аптэках УП «Фармацыя» і прыватных кампаній. Па шматлікіх пазіцыях тавараў сустракаецца адзнака «забраніраваць» ці прапанова ўдакладніць наяўнасць па тэлефоне.


Для безумоўнага выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, а таксама рашэння калегіі Камітэта дзяржкантролю, не пазней за 13 красавіка арганізацыям, якія маюць сеткі аптэк, трэба запоўніць прылаўкі лекамі і медыцынскімі вырабамі першай неабходнасці, размяшчаць іх на вітрынах навідавоку.
Камітэт працягвае маніторыць аптэчную сетку.

З 6 да 30 красавіка дзейнічае гарачая лінія для жыхароў вобласці па пытаннях павышэння рознічных цэн у гандлёвых аб’ектах на сацыяльна значныя тавары, а таксама ў выпадках адсутнасці ў продажы неабходнага асартыменту.

У І квартале кантрольныя мерапрыемствы правялі ў 21 аб’екце Віцебска, а таксама Віцебскім, Лёзненскім і Лепельскім раёнах. Выяўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку перавышэнне ўстаноўленых Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю надбавак пры фарміраванні рознічных цэн на цукар белы крысталічны (дзейнічалі з 1 кастрычніка 2019 года да 30 сакавіка сёлета) і крупы грэчневыя (з 1 лістапада 2019-га да 28 красавіка 2020-га). Перавышэнне межавых надбавак на цукар склала ад 4 да 10 працэнтаў, а на крупы грэчневыя – ад 5 да 25 працэнтаў. 12 суб’ектам гаспадарання накіравалі рэкамендацыі аб выпраўленні парушэнняў.


З 2 красавіка Урад прыняў часовыя меры па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку, абмежаваўшы ўзровень павышэння адпускных цэн вытворцамі і пастаўшчыкамі тавараў, а таксама рознічных цэн гандлёвымі арганізацыямі.
Пра факты вялікага павышэння кошту сацыяльна значных тавараў, у ліку якіх малако, тварог, смятана, хлеб, мяса (свініна, ялавічына), птушка, каўбаса вараная, рыба марожаная, алей, бульба, капуста, яблыкі, крупы, мука і іншыя, а таксама пры адсутнасці ў продажы неабходнага асартыменту, у першую чаргу айчынных вытворцаў, можна паведаміць з 10.00 да 11.00 на тэлефон гарачай лініі Камітэта дзяржкантролю вобласці 8 (0212) 37 54 53.


Аналагічныя гарачыя ліні арганізаваны і ў міжраённых камітэтах дзяржкантролю, у тым ліку ў Полацкім па нумары 8 (0214) 74 87 50. Звароты грамадзян дапамогуць прымаць аператыўныя меры ўздзеяння да нядобрасумленных суб’ектаў. 

Фота для ілюстрацыі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта