На пачатак 2016 года для гандлёвага абслугоўвання жыхароў раёна функцыянавала 158 рознічных гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку 124 магазіны (з іх 8 аптэк), 25 павільёнаў, 9 палатак і кіёскаў. Свае паслугі прапаноўвалі 33 аб'екты грамадскага харчавання (сталовыя, кавярні, кафетэрыі і іншыя) на 1,8 тысячы пасадачных месц.
У І паўгоддзі 2016 г. праз усе каналы рэалізацыі прададзена тавараў на суму 266,5 млрд. рублёў. Тавараабарот арганізацый гандлю склаў 202,4 млрд. рублёў, прычым 64,6% з яго— продаж харчовых тавараў, 35,4%— нехарчовых.
Праз аб'екты грамадскага харчавання ў І паўгоддзі 2016 г. рэалізавана прадукцыі на 5,5 млрд. рублёў.
Значную ролю ў забеспячэнні таварамі жыхароў раёна іграюць арганізацыі спажывецкай кааперацыі, доля якіх у рознічным тавараабароце арганізацый гандлю займае 34,6%, у тавараабароце грамадскага харчавання—85,1%.
Вялікая ўвага надаецца насычэнню магазінаў таварамі айчыннай вытворчасці. Удзельная вага продажу тавараў, выпускаемых у рэспубліцы, у абароце гандлёвай сеткі раёна склала 88,2%, у тым ліку харчовых тавараў—90,9%, нехарчовых—81,8%.
Заўвага: коштавыя паказчыкі прыведзены ў маштабе цэн, якія дзейнічалі да 1 ліпеня 2016 г. (без уліку дэнамінацыі).