Президент посетил транспортно-логистический центр возле пункта пропуска Брузги, где находятся беженцы.

 Аляксандр Лукашэнка агледзеў пункт раздачы харчавання ў цэнтры, пацікавіўся, ці хапае прадуктаў. Сустрэўся з прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа. Мігранты віталі беларускага лідара апладысментамі. «Усе мы людзі, бываюць складанасці, але я ўпэўнены, што пераадолеем гэтыя праблемы», – звярнуўся Прэзідэнт да іх і дадаў, што Беларусь хоча дапамагчы лю- дзям, якія трапілі ў бяду.

 
«Хтосьці з вас верыць заходняй прапагандзе. Напэўна, там жыццё найлепшае, чым на той зямлі, адкуль вы прыехалі. Але самае страшнае, як я разумею (я бачу, тут вельмі шмат дзіцятак), вы, дарослыя людзі, не бачыце перспектывы для сваіх малых у сябе на радзіме. Словам, тут усе розныя, але праблема ў вас адна – вялікая, агульная: вы проста трапілі ў бяду. Я ўпэўнены, што гэта часова. Мы, беларусы, і я ў тым ліку, будзем рабіць усё так, як вы пажадаеце, нават калі гэта будзе дрэнна для палякаў, латышоў і яшчэ кагосьці, – сказаў Прэзідэнт.

 
«Праўда ў тым, што мы ні ў якім разе не будзем іграць і рабіць палітыку на вашых лёсах», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з Беларусі было эвакуіравана на радзіму каля тысячы мігрантаў. «Але я хачу, каб вы ведалі. Мы ні ў якім разе не будзем вас затрымліваць, грузіць у самалёты і адпраўляць на радзіму, калі вы гэтага не хочаце», – падкрэсліў Прэзідэнт.
«Па дадзеных палякаў і іншых сумежных улад, на тэрыторыю Польшчы, Літвы, Латвіі кожныя суткі зараз праходзяць да двухсот чалавек. Некаторых яны вылаўліваюць і выкідваюць зноў на граніцу. Шмат хворых і знясіленых: кожныя суткі мы прыкладна па дзесяць чалавек адвозім у бальніцу. Астатнія зноў імкнуцца пайсці ў Германію», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Ён заўважыў, што зараз бежанцы з Афганістана будуць спрабаваць праз Украіну трапіць у ЕС. Са слоў Прэзідэнта, гэта пытанне хвалюе беларускі бок. Каб супрацьстаяць мігрантам, украінцы нарошчваюць на граніцы сілавікоў.

 
«Калі мы зараз не вырашым у Беларусі праблему бежанцаў, яна будзе на парадак магутней. Сюды хлыне вялізная колькасць бежанцаў, і стрымаць іх на граніцы будзе немагчыма», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
А пакуль большасць краін проста закрывае вочы на міграцыйны крызіс, які нарастае на беларуска-польскай граніцы, наша краіна стараецца стварыць для бежанцаў неабходныя бытавыя ўмовы, каб яны маглі абагрэцца, нармальна начаваць, харчавацца. У транспартна-лагістычным цэнтры разгарнулася палявая лазня. Людзям аказваецца медыцынская дапамога. Бежанцам рэгулярна дастаўляюць гуманітарку. Прэзідэнт запэўніў мігрантаў, што беларусы будуць рабіць усё, каб аблегчыць іх часовы быт. Бежанцы падзякавалі Кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку. «Для нас гэта вельмі важна», – сказала адна з дзяўчат. – Калі б усе прэзідэнты ў Еўропе былі падобны на вас, у нас не было б праблем».

 

Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.