На прошлой неделе состоялись переговоры Президента Беларуси Александра Лукашенко и Президента России Владимира Путина
gazeta 15-09-2021, 10:53 1 447 Афіцыйна / Год народного единства
На мінулым тыдні адбыліся перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі 28 саюзных праграм.
Ключавой тэмай перамоў стала завяршэнне работы над саюзнымі праграмамі. Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, былі прыняты ўсе прынцыповыя рашэнні. «Гэта роўныя правы для суб’ектаў гаспадарання нашых краін. Тыя самыя роўныя ўмовы, пра неабходнасць якіх розныя прадстаўнікі Беларусі, у тым ліку я як Прэзідэнт, гаворым на працягу многіх гадоў. Гэта аснова асноў. Мы – паўнапраўныя партнёры», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
У саюзныя праграмы, са слоў беларускага лідара, закладзены рашэнні праблемы паставак у Беларусь энерганосьбітаў, рост аб’ёму транспартных паслуг, фінансаванне новых інвестыцыйных праектаў, выхад на адзіныя прынцыпы рэалізацыі аграрнай і прамысловай палітыкі, павышэнне ўзроўню ўзаемных сацыяльных гарантый для грамадзян дзвюх краін.
«А ў крытыкаў нашай інтэграцыі ў Расіі хачу пацікавіцца: дзе вы бачыце «гіру на назе Расійскай Федэрацыі»? Нічога дрэннага для народаў Беларусі і Расіі ў гэтых праграмах няма і быць не магло. Усё нацэлена на рост дабрабыту нашых народаў. Інтэграцыя носіць выключна ўзаемнавыгадны характар» – заявіў беларусі лідар.
У размове пра перспектывы хуткага зацвярджэння інтэграцыйных праграм Вышэйшым Дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Гэта будзе прарыў. Прарыў у многіх сферах… Мы рухаемся, як і ўсе цывілізаваныя краіны. Толькі разам, толькі ў саюзе, родныя дзяржавы, блізкія народы». Прэзідэнт адзначыў, што беларусы і расіяне не адчуваюць сябе чужымі ў абедзвюх краінах, могуць свабодна перамяшчацца, атрымліваць адукацыю, працаўладкоўвацца. Са слоў беларускага лідара, гэта і ёсць найлепшы доказ жыццяздольнасці нашага саюза. «Я абсалютна ўпэўнены, што паглыбленне інтэграцыі, нарошчванне рознапланавага ўзаемадзеяння – самы паказальны, дзейны адказ нашым нядобразычліўцам. Разам мы толькі мацней», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Тым часам на перамовах адзначана, што Беларусі і Расіі пакуль рана пераходзіць на адзіную валюту. Пры гэтым Прэзідэнт не выключае, што ў будучым да гэтага пытання краіны могуць вярнуцца. «Пытанне не ў валюце. Пытанне заўсёды ў нас упіраецца ў адзіны эміссіённы цэнтр. Тут ёсць пэўныя праблемы», – патлумачыў беларускі лідар.
Кіраўнікі дзяржаў дэталёва абмеркавалі і актуальныя міжнародныя праблемы, адносіны з суседнімі дзяржавамі і аб’яднаннямі. Падрабязней спыніліся на абстаноўцы ў зоне нестабільнасці, перш за ўсё ў Афганістане, з пункту погляду пагроз для бяспекі Саюзнай дзяржавы.
«Першачарговая важнасць – забяспечыць усебаковую бяспеку нашых краін і АДКБ у цэлым. Адзіную пазіцыю па гэтым пытанні мы ўсе разам зацвер- дзім у ходзе запланаваных мерапрыемстваў у Душанбе».
«Паглядзіце, што творыцца з бежанцамі на нашых граніцах, як вядзе сябе «прагрэсіўны Захад». Больш за тое, пастаянна ўжо бразгаючы зброяй», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым кантэксце лідары закранулі тэму саюзных ваенных вучэнняў «Захад – 2021». Са слоў беларускага лідара, сумеснае супрацьдзеянне агульным пагрозам і выклікам будзе толькі нарошчвацца. «У нас ёсць армія, сумесная групіроўка на заходнім накірунку. Яе трэба навучаць ваеннаму рамяству, мы нічога выключнага не робім», – адзначыў ён.
Таксама на сустрэчы разгледзелі пытанні далейшай нармалізацыі транспартнага паведамлення, кааперацыі ў вобласці мікраэлектронікі і ў будаўнічай сферы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры будаўніцтве Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія заўсёды арыентаваліся на Еўрапейскі саюз, але сёння гэта аб’яднанне – не лепшы прыклад. Беларусь і Расія хочуць пазбегнуць памылак, дапушчаных у СССР. Прэзідэнты робяць пэўныя вывады.
Беларускі лідар ужо неаднойчы падкрэсліваў: краіны могуць выбудаваць больш цесныя адносіны і для гэтага не трэба ахвяраваць суверэнітэтам і незалежнасцю. Тым больш гэта непахісныя каштоўнасці для беларускага народа.
Кіраўніцтва абедзвюх краін будзе прадпрымаць крокі выключна ў інтарэсах народаў.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.