Прошла встреча с руководством Совета Министров Президента
gazeta 18-11-2021, 09:13 634 У рэспубліцы / Афіцыйна / Здарэнні
На пасяджэнні з кіраўніцтвам Савета Міністраў Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на самых актуальных і вострых тэмах.
У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да тэмы ўборачнай, завяршэння асенніх палявых работ і датэрміновай падрыхтоўкі да вясны. Галоўнае патрабаванне – каб усё рабілася якасна і аператыўна, у аптымальныя тэрміны. Цэны на харчаванне ў цэлым вельмі прыстойныя, заўважыў Прэзідэнт, а гэта дазволіць умацаваць фінансавае становішча гаспадарак. Асаблівыя акцэнты – на падрыхтоўку і рамонт тэхнікі да вясны, а стратэгічная задача на бліжэйшую перспектыву – меліярацыя.
Беларускі лідар прааналізаваў і сітуацыю з мігрантамі на граніцы. Ён даручыў дадаткова звярнуць увагу на пытанні дапамогі бежанцам, асабліва цяжарным жанчынам і дзецям.
– Вы бачыце, што адбываецца на дзяржаўнай граніцы і вакол яе. Скажу прама: не такая гэта вялікая праблема, як яе зараз раздулі ў СМІ. Але і СМІ не асуджаю. Бо гэта мае моцны папераджальны характар. Зараз звярніце ўвагу на Беларусь. Але такіх маршрутаў тры – пяць у свеце, на якіх мільёны ўцекачоў ад вайны. Вось сканцэнтравалі зараз увагу на беларуска-польскай, літоўскай і латышскай граніцах. І ўжо ўвагу пачынаюць надаваць і беларуска-ўкраінскай. Яна таксама непакоіць мяне. Напэўна, і Расію, – адзначыў Прэзідэнт. – Таму не такая гэта, падкрэсліваю, праблема, як яе сёння раздулі. Але раздулі правільна ў СМІ, каб папярэдзіць на будучыню. Малайцы, журналісты, што паказваюць сапраўдны твар гэтай дэмакратыі. Нарэшце і вы, сядзячыя тут, і асабліва наша грамадства і іншыя зразумеюць, што гэта за дэмакратыя і правы чалавека, свабода слова там на Захадзе, да якой нас пастаянна штурхалі.
Аляксандр Лукашэнка паставіў перад Урадам шэраг задач. Прэм’ер-міністру Раману Галоўчанка і старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай даручыў звярнуць увагу на сацыяльны аспект праблемы. Жанчыны-бежанцы будуць нараджаць у беларускіх бальніцах і абслугоўвацца далей. Старэйшых дзяцей размесцяць у санаторыях, магчыма разам з матулямі. У беларускіх лясах мігрантам халодна, адыходзіць яны не збіраюцца, таму Прэзідэнт даручыў падвезці ім сухіх дроў.
Аляксандр Лукашэнка расказаў пра спробы перакідвання зброі і боепрыпасаў бежанцам на граніцу.
– У нас вельмі небяспечная намецілася тэндэнцыя. Гэта пытанне нашых ваенных і Камітэта дзяржбяспекі. …Зброя ў асноўным ідзе (мы з расіянамі трымаем на кантролі гэта пытанне, з Пуціным размаўлялі па тэме) з Данбаса. Ідзе зброя для чаго? Тут маюць намер зрабіць правакацыю. Сутыкнуць ілбамі нашых пагранічнікаў з іх, нашых ваенных з іх. Таму вымушаны па перыметры зараз кантраляваць сітуацыю, каб ім не закінулі зброю. Бо там курды. А курды – гэта ваякі. І калі яны (польскі бок. – Прым. БелТА) іх рэжуць, б’юць, людзі ў роспачы. Любы аўтамат, пісталет, правакацыя – і ваенны канфлікт, – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Ён даручыў забяспечыць кантроль за рухам войска НАТА і Польшчы.
– Вы бачыце, што 15 тысяч ужо ваеннаслужачых, танкі, бронетэхніка, верталёты паляцелі з самалётамі. Яны падцягнулі да нашай граніцы, прычым унаглую, без папярэджання. Хаця па дагаворах яны абавязаны гэта рабіць, – заявіў беларускі лідар.
– Вы павінны іх бачыць, – звярнуўся ён да Міністэрства абароны, КДБ, пагранвойска, – і ў вас павінны быць планы супрацьдзеяння, не дай Бог што. Мы не разгортваем сваю групіроўку Узброеных Сіл. Але бачыць павінны. І прадбачыць усё. Каб не арганізавалі нам на граніцы вайнушку, а мы будзем да гэтага не гатовы, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Ён расказаў, што прасіў Міністэрства абароны Расіі праз Прэзідэнта гэтай краіны, каб яны падключыліся да дзяжурства на граніцах Беларусі і Саюзнай дзяржавы.
– Як я ўчора заўважыў, яны накіравалі сюды стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі ў суправаджэнні нашых знішчальнікаў. Мы павінны пастаянна маніторыць сітуацыю на граніцы. Хай пішчаць, крычаць. Так, гэта бамбардзіроўшчыкі, якія здольны несці ядзерную зброю. Але ў нас няма другога выхаду. Мы павінны бачыць, што яны там робяць за межамі, – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
***
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся па тэме пандэміі і эпідсітуацыі ў Беларусі. На асобны разгляд вынесена пытанне рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ставіў задачу павысіць ступень удзелу суб’ектаў малога бізнесу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Урад выпрацаваў пэўныя падыходы і на зацвярджэнне Прэзідэнта вынесены праект указа «Аб дзейнасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва».
На пасяджэнні ўзняты пытанні і аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемству «Амкадор» і пра будаўніцтва новага вучэбнага корпусу БДУ.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




