Александр Лукашенко провел встречу с руководством Совета Министров

 Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Абмеркавалі праекты найважнейшых дакументаў па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання і рэгулявання гаспадарчых адносін.

 
Урад прапануе стварыць спецыяльны дэпартамент па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і спецыялізаваную арганізацыю, якая стане нацыянальным аператарам і будзе збіраць, перапрацоўваць, захоўваць і ажыццяўляць іх пахаванне.

 
Адзін з праектаў указаў, які абмяркоўваўся на нарадзе, мае дачыненне да карэкціроўкі заканадаўства аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў. У дакумент уключаны палажэнні, накіраваныя на ўдасканаленне іх прававога статусу, парадку стварэння і функцыянавання, а таксама адносна асаблівасцей работы з удзелам дзяржавы.

 
У парадак дня ўключылі прапановы ўрада па рэгуляванні базавых форм прадпрымальніцкай дзейнасці – ІП і самазанятых. Прэзідэнт падкрэсліў, што не раз звяртаў увагу на неабходнасць навесці парадак у гэтай сферы. У першую чаргу выпрацаваць дакладную сістэму, хто належыць да катэгорыі індывідуальных прадпрымальнікаў, чым яны зоймуцца, якія падаткі будуць плаціць.

 
Акрамя таго трэба разабрацца з выплатамі заробку ў канвертах. Ухіленне ад падаткаў і ценявы абарот у сферы гандлю і паслуг недапушчальныя. Разам з тым магчымы і падатковыя паслабленні для асобных катэгорый самазанятых грамадзян.

 
– Да гэтай тэмы трэба падысці адказна, прааналізаваць усе рызыкі – для занятасці, напаўняльнасці бюджэту і сітуацыі ў рэгіёнах. Калі спатрэбяцца глабальныя змяненні ў заканадаўстве, неабходна намеціць этапы яго рэфармавання, – звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ на нараду выносілася пытанне пераходу на новую форму паслядыпломнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў (ад ардынатуры да рэзідэнтуры). Ці не страцім мы найлепшыя дасягненні айчыннай школы ў пагоні за чужымі стандартамі? Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта мае дачыненне не толькі да аховы здароўя і адукацыі, але і іншых сфер. Ён перакананы, што не трэба гнацца за замежнымі павевамі і слепа іх пераймаць, а неабходна ўдасканальваць уласную сістэму, захоўваючы ўсе станоўчыя напрацоўкі. І трэба вельмі асцярожна падыходзіць да розных навацый.

 

Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.