Изменения и дополнения

Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў Указ №219 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў вобласці жыллёвых адносін, а таксама на прывядзенне асобных актаў у адпаведнасці з новым Жыллёвым кодэксам РБ, які ўступіў у сілу 2 красавіка 2013 г.

 

У прыватнасці, прадугледжана дапаўненне пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян, зацверджанае Указам ад 26 красавіка 2010 года №200, новымі адміністрацыйнымі працэдурамі, неабходнасць ажыццяўлення якіх абумоўлена палажэннямі Жыллёвага кодэксу, і карэкціруюцца працэдуры, якія ўжо існуюць.

 

Дакументам уносяцца таксама змяненні і дапаўненні ва Указ ад 2 лютага 2009 г. №58 "Аб некаторых мерах па абароне маёмасных правоў пры адабранні зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб". У дадзеным акце ўстанаўліваецца парадак рэалізацыі маёмасных правоў уласнікамі абцяжаранай рэнтай нерухомай маёмасці, якая належыць зносу ў сувязі з адабраннем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб.

 

Указам выкладаецца ў новай рэдакцыі пералік жыллёва-камунальных і эксплуатацыйных паслуг, што аказваюцца фізічным асобам, абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі РБ вызваляюцца ад падаткаабкладання ПДВ.

У адпаведнасці з Указам прызнаюцца страціўшымі сілу раней выданыя прававыя акты Прэзідэнта, нарматыўныя прадпісанні якіх у поўным аб'ёме рэалізаваны ў Жыллёвым кодэксе.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэс-служба Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.