В Миорском райисполкоме проконсультируют по телефону

 Каб мінімізаваць рызыку ўзнікнення і распаўсюджання вострых рэспіраторных захворванняў, з панядзелка, 13 красавіка, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе арганізаваны па тэлефоннай сувязі. Запісацца на прыём да кіраўніцтва Міёрскага райвыканкама можна па нумары 5 19 72. 

Заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур служба «адно акно» і структурныя падраздзяленні райвыканкама прымаюць з 8.00 да 10.00. Можна папярэдне запісацца на прыём у «адно акно» па нумары 5 14 55.


Вусныя кансультацыі спецыялістаў атрымаеце па тэлефонах. Па пытаннях выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю жылых памяшканняў звяртайцеся на нумар 5 19 80, ільготнага крэдытавання і субсідзіравання будаўніцтва жылля – 5 19 03; жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 5 19 46; землеўладкавання і землекарыстання – 5 19 04, 5 19 56; сацыяльнага забеспячэння (сямейны капітал, пасведчанне шматдзетнай сям’і) – 5 15 76. Па пытаннях эканомікі, гандлю, прадпрымальніцкай дзейнасці тэлефануйце 5 28 03, 5 19 05; рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – 5 19 68; рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану – 5 00 88, 5 05 91.


Пераканаўчая просьба да жыхароў Міёршчыны і іншых грама- дзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, наведваць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі толькі пры неабходнасці асабіста падаць дакументы на ажыццяўленне пэўных працэдур ці іх атрымаць.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.