У сектар праз “акно”

З 1 чэрвеня сектар “адно акно” райвыканкама пераўтвораны ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. У ім па-ранейшаму працуюць два спецыялісты. З мэтай паляпшэння ўмоў абслугоўвання наведвальнікаў, забеспячэння зручнасці і даступнасці, больш поўнага інфармавання і прадастаўлення кваліфікаванай кансультацыі зменена яго размяшчэнне: цяпер мы знаходзімся на першым паверсе левага крыла будынка райвыканкама, кабінет №27. Побач інфармацыйныя стэнды. Захаваўся падоўжаны рэжым нашай работы у буднія дні з 8 да 18 гадзін без перапынку на абед, у субботу з 9.00 да 13.00. Тэлефон не памяняўся 4-14-55.

 

Карэнных змяненняў у рабоце сектара не адбылося. Хаця з яго назвы выпалі словы “адно акно”, наша дзейнасць працягваецца па гэтаму заяўленчаму прынцыпу. Мы прымаем дакументы па пытаннях жыллёвых праваадносін (абмен; пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; індэксацыя і раздзяленне чэкаў “Жыллё”; прыватызацыя; прадастаўленне аднаразовай субсідыі на ўзвядзенне, рэканструкцыю ці пакупку; змяненне дагавора найму; прызнанне памяшкання не адпавядаючым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням; перавод жылога памяшкання ў нежылое; узгадненне пераўладкавання і перапланіроўкі і інш.). Акрамя таго, нашы спецыялісты прымаюць заявы на ўстанаўленне апекі і папячыцельства ў адносінах паўналетніх, на аказанне паслуг па газіфікацыі аднакватэрнага жылога дома, на выдачу дазволу па выдаленню аб’ектаў расліннага свету і выдзяленне драўніны на карані па таксаваму кошту для аднаўлення жылых пабудоў, што пашкоджаны ці знішчаны ў выніку пажару, на прыняцце рашэння аб адабранні і выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома.

 

З поўным пералікам адміністрацыйных працэдур, заявы на ажыццяўленне якіх прымае сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, можна пазнаёміцца на інфармацыйных стэндах і афіцыйным сайце райвыканкама.

Напамінаю, што ў сектары ўстаноўлены два тэлефоны з адзіным рэспубліканскім нумарам 142, па ім можна даведацца пра дні, час і парадак асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам райвыканкама, пра парадак запісу на прыём да адказных асоб, атрымаць кансультацыю па адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляе райвыканкам.

 

Памяняўся тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама, цяпер гэта 4-14-55. Звяртайцеся штодзённа з 8 да 18, а ў суботу з 9 да 13 гадзін.

 

Ж. СУШКО,

загадчык сектара.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.