Авторизация
 

На Віцебшчыне ўзнікла пагроза афрыканскай чумы свіней

 У сувязі з масавым наведваннем лясоў у сезон збору грыбоў і ягад на Віцебшчыне ўзнікла пагроза пагаршэння эпізаатычнай абстаноўкі па афрыканскай чуме свіней. Праблема ў тым, што ад яе няма вакцыны, каб засцерагчы жывёл ад заражэння і медыкаментаў, каб вылечыць ад хваробы. Усё пагалоўе гіне. У выніку гаспадары церпяць вялізныя эканамічныя страты.

 

Захворванне свіней суправаджаецца павышэннем тэмпературы, адзначаюцца задышка, кашаль, прыступы ванітавання, парэзы і паралічы задніх канечнасцей. На скуры на ўнутранай паверхні сцягна, вушэй, на жываце з’яўляюцца чырвона-фіялетавыя плямы, якія пры націсканні не бляднеюць. Хварэюць свінні ўсіх узростаў і парод у любы час года.

 
Заражаюцца пры кантакце з хворымі і перахварэлымі жывёламі праз кармы (асабліва харчовыя адходы), ваду, прадметы догляду, праз людзей. Асноўнай крыніцай заражэння лічацца дзікі, таму вядзецца актыўная работа па змяншэнні колькасці іх папуляцыі.

 
Уладальнікам асабістых падсобных гаспадарак, якія гадуюць свіней, неабходна выконваць шэраг правіл. Так, тэрыторыю ўтрымання лепш абгарадзіць, каб выключыць кантакт з дзікамі, з людзьмі, якія таксама трымаюць жывёл. Хлявы павінны быць зачынены, выгул забаронены. Пры ўваходзе трэба абсталяваць дэзпадушкі, месцы для мыйкі і дэзынфекцыі рук са сродкамі гігіены пасля наведвання свінарнікаў  Неабходна выкарыстоўваць спецыяльныя адзенне, абутак і інвентар па доглядзе. Пераапрануцца трэба і пасля наведвання лясоў. Не бярыце з сабой сабак, яны таксама могуць пераносіць хваробу.

 
Камбікорм для свіней купляйце толькі завадской вытворчасці. Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць харчовыя адходы з утрыманнем прадуктаў свінагадоўлі. Не варта купляць жывых свіней і мясную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю і без ветэрынарных дакументаў. Не выкідвайце трупы жывёл і адходы ад іх утрымання на звалкі, у лясны масіў і г. д.

 
У выпадку з’яўлення прыкмет захворвання ці раптоўнай гібелі жывёл тэрмінова звяртайцеся ў дзяржаўную ветэрынарную службу, паведаміце пра гэта ў сельсавет. Пры невыкананні ветэрынарна-санітарных правіл у выпадку ўзнікнення ачагу інфекцыі ўчыненая шкода пасля адабрання свінапагалоўя не вяртаецца.

 
Прыслухайцеся да рэкамендацый і парад, гэта дазволіць пазбегнуць заносу інфекцыйных захворванняў на тэрыторыю вашага падвор’я і захаваць пагалоўе свіней.

 

Аляксандр КЕЗІК, галоўны ветурач раёна.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта