Авторизация
 

Трыхінэлёз

Трыхінэлёз — хвароба, калі ў мышачнай тканцы жывёл ці чалавека паразітуюць нябачныя няўзброеным вокам лічынкі дробнага гельмінта-трыхінэлы. Імі можна заразіцца пры ўжыванні ў ежу мяса дзікоў або хатніх свіней, а тыя хварэюць, калі ядуць мышэй, пацукоў, мяса драпежных жывёл ці адходы паляўнічай здабычы.

 

Лічынкі трыхінэл даволі ўстойлівыя да высокай тэмпературы. Вызваліцца ад іх пры звычайнай тэрмічнай апрацоўцы мясапрадуктаў практычна нерэальна.

Хвароба развіваецца ў сярэднім праз 2-4 тыдні з моманту заражэння, але можа і праз некалькі дзён. З'яўляюцца высокая тэмпература (39 градусаў і вышэй), мышачныя болі (часцей у ікраножнай вобласці), ацёкі павекаў і твару, зрэдку бываюць скураныя высыпанні і кішэчныя расстройствы. Ступень цяжкасці вагаецца ад лёгкіх і сцёртых форм да цяжкіх ускладненых, якія зрэдку заканчваюцца смяртэльным зыходам.

 

Каб пазбегнуць заражэння трыхінэлёзам, выконвайце наступныя правілы:

-      абавязкова праводзьце ветэрынарную экспертызу туш дзікоў і свіней з асабістага сектара;

-      не купляйце мяса ў незнаёмых людзей па-за ўстаноўленымі прадпрыемствамі гандлю;

-      ахоўвайце памяшканні для ўтрымання жывёлы ад пранікнення грызуноў, штогод праводзьце дэратызацыю (знішчэнне мышэй і пацукоў) у жылых і прысядзібных пабудовах;

-      адходы паляўнічага промыслу дадавайце ў рацыён хатніх свіней толькі пасля папярэдняга ветэрынарнага даследавання.

 

Памятайце, што даследаваць мяса ў ветлабараторыі не позна і праз тыдзень пасля ўжывання ў ежу свежаніны — калі пры гэтым знойдуць лічынкі трыхінэл, хваробу можна папярэдзіць, прайшоўшы курс прафілактычнага лячэння. А раздаваць знаёмым мяса да атрымання вынікаў экспертызы не рэкамендуецца.

У 2012 годзе  лабараторыя ветэрынарна-санітарнай экспертызы Міёрскай райветстанцыі зарэгістравала 5 выпадкаў станоўчага выніку пры даследаванні на трыхінэлёз (тушы дзікоў), у 2011-ым быў выяўлены адзін.

 

Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 22 снежня 2012 г. №204 зацверджаны Санітарныя нормы і правілы "Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўзнікнення і распаўсюджання трыхінэлёзу". Яны ўступілі ў сілу сёлета ў студзені.

 

Р. МАЛІНОЎСКІ,

галоўны санурач раёна;

А. ТАНКАВІД, загадчыца

аддзела эпідэміялогіі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта