Авторизация
 

Лепш чым ты сам ад каронавірусу цябе нiхто не абаронiць

 Каронавірусная інфекцыя – вострае захворванне з паражэннем верхніх дыхальных шляхоў, выкліканае РНК-утрымліваючым вірусам. Цяпер асноўнай крыніцай заражэння стаў хворы чалавек, у тым ліку, у якога завяршальная стадыя інкубацыйнага перыяду і падчас клінічных праяўленняў. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры кантакце на блізкай адлегласці і ў быце: праз ваду, харчовыя прадукты і прадметы.

 

У зоне рызыкі

Успрымальнасць да хваробы высокая ва ўсіх груп насельніцтва. Асабліва рызыкуюць людзі, якім больш за 60 гадоў, пацыенты з хранічнымі захворваннямі органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, цукровым дыябетам, анкалогіяй.

 

Як распазнаць

Інкубацыйны перыяд пры каронавірусе вар’іруецца ад двух – трох да 14 сутак, у сярэднім – пяць – сем. Сярод першых сімптомаў: павышаная тэмпература цела, кашаль сухі і з нязначнай колькасцю макроты, задышка, боль у мышцах, стамляльнасць, адчуванне цяжкасці ў грудной клетцы, страта нюху, бываюць крывахарканне, галаўны боль, ванітаванне, дыярэя. Адрозніваюць бессімптомныя, лёгкія, сярэднія і цяжкія формы COVID-19. Асноўны від матэрыялу для лабараторнага даследавання – мазок з носу ці насаглоткі і/ці ротаглоткі. Разам з ПЦР-дыягностыкай арганізавана экспрэс- тэсціраванне для выяўлення антыцел да вірусу SARS-CoV-2, які з’яўляецца ўзбуджальнікам COVID-19.

 

Магчыма папярэдзіць

Пакуль спецыфічнага лячэння ад каронавіруснай інфекцыі не распрацавана. Медыкаментозныя сілы накіраваны на прадухіленне ўскладненняў. Дэвіз прафілактыкі такі: лепш чым ты сам цябе ніхто не абароніць.

 
Неспецыфічныя меры:
1. Часцей мыйце рукі з мылам, яно знішчае вірусы. Калі няма такой магчымасці, карыстайцеся спіртавымі ці дэзынфіцыруючымі сурвэткамі.
2. Выконвайце рэспіраторны этыкет:
- пазбягайце блізкага кантакту з хворымі, трымайцеся на адлегласці не менш за адзін метр;
- устрымайцеся ад паездак і шматлюдных месц;
- прыкрывайце рот і нос аднаразовым платком пры кашлі ці чханні, або рабіце гэта ў загіб локця;
старайцеся не датыкацца нямытымі рукамі да твару.
3. Праводзьце генеральную ўборку памяшкання, чыстку і дэзынфекцыю паверхняў з выкарыстаннем бытавых мыючых сродкаў. Звярніце ўвагу, перш за ўсё на дзвярныя ручкі, парэнчы, сталы, крэслы, камп’ютарныя клавіятуры і мышкі, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, панэлі аргтэхнікі і іншыя прадметы, да якіх дакранаецеся ў быце і на рабоце. Як мага часцей і рэгулярна праветрывайце памяшканне і ўвільгатняйце паветра любымі даступнымі спосабамі.
4. Абараняйце органы дыхання пры дапамозе медыцынскай маскі. Яе выкарыстоўваюць:
- у месцах масавага знаходжання людзей, паездках у грамадскім транспарце ў перыяд росту захворваемасці вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі;
- пры доглядзе за хворымі;
- пры стасунках з людзьмі з прыкметамі ВРВІ;
- пры рызыцы заражэння іншымі хваробамі, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам.

 

Выкарыстоўваем маскі па правілах:
- напачатку апрацаваць рукі спіртаўтрымлівальным сродкам ці вымыць з мылам;
- утрымліваючы маску за матузкі, ушчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і зафіксаваць у становішчы, каб цалкам былі прыкрыты рот і нос;
- у канцы надаць патрэбную форму гнуткай паласе (насавому зажыму), каб маска шчыльна прылягала да твару;
- здымаць выраб за матузкі, не дакранаючыся да пярэдняй часткі;
- выкіньце маску ў кантэйнер для адходаў, які шчыльна закрываецца;
- вымыйце рукі з мылам ці апрацуйце санітайзерам.

 

ВАЖНА!

- выкарыстоўвайце маску не больш за дзве гадзіны.
- тэрмінова замяніце яе, калі намокла.
- не дакранайцеся да замацаванай маскі.
- не выкарыстоўвайце аднаразовую паўторна.

 
Вядзіце здаровы лад жыцця. Так вы знізіце фактары рызыкі і павысіце агульную супраціўляльнасць арганізма да інфекцый.

 
Ірына СІНЯЎСКАЯ, загадчык інфекцыйнага аддзялення ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта