Авторизация
 

На базе СУП "Цітова" адбыўся раённы семінар

На базе СУП "Титово" состоялся районный семинарЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

У мінулую пятніцу на базе СУП "Цітова" адбыўся раённы семінар кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Хаця яго прысвячалі пачатку веснавых палявых работ, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў звярнуў увагу дырэктараў на асноўныя праблемы жывёлагадоўлі. Неабходна павялічваць вытворчасць малака. Сродкі ад яго рэалізацыі дазволяць вырашыць усе астатнія пытанні.

 

Начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько канстатаваў: аграрыі Міёршчыны ў цэлым нядрэнна падрыхтаваліся да выхаду ў поле. На час сяўбы будуць забяспечаны гаруча-змазачнымі матэрыяламі, паступаюць сродкі на мінеральныя ўгнаенні. Толькі ўсё гэта трэба выкарыстоўваць ашчадна, прадумана, рацыянальна.


Намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі ўдакладніў: мінеральных тукаў гаспадаркі ўжо маюць на ўзроўні мінулага года, на базе райаграсэрвісу дастаткова калійных угнаенняў і КАСу. Але не ўсе сельгас-прадпрыемствы забяспечаны азотам, які асабліва патрэбны для падкормкі азімых. Пастаўлена задача закончыць сілкаванне азімых зерневых на працягу бліжэйшых дзесяці дзён. Лепш рабіць гэта дробнымі дозамі КАСам за два, нават тры разы. З меншымі выдаткамі трэба дабіцца максімальнага выніку. Беражліва выкарыстоўваць карбамід.
Да падкормкі траў прыступяць, калі пачнецца іх вегетацыя.
Пратручвальнікамі насення гаспадаркі былі на палавіну забяспечаны, трэба завозіць астатнюю колькасць прэпаратаў. На чарзе праполка азімых гербіцыдамі, з якой таксама нельга спазняцца.


На базе СУП "Титово" состоялся районный семинарКаб своечасова вырашаць праблемы, павінны належным чынам дзейнічаць майстэрні, трэба забяспечыць харчаванне механізатараў на полі.
Асаблівая ўвага веснавому ворыву, унясенню арганічных і мінеральных угнаенняў, захаванню тэхналогіі на ўсіх этапах правя-дзення работ. Умовы для гэтага створаны, трэба ўмела іх выкарыстаць.


Начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко звярнуў увагу кіраўнікоў на кантроль за выкарыстаннем ГЗМ. Па яго ацэнцы, старанна рыхтавалі тэхніку да веснавых работ інжынерныя службы сельгаспрадпрыемстваў "Цітова", "Туркова", "Гвардзейскі", "Папшулі", "Мікалаёўскі", "Любінова", "Чэрасы", "Пад'ельцы", "Узмёнскі край", райаграсэрвісу. Большых намаганняў патрабавалася ў "Язне" і "Міёрскім". Увогуле, за першы этап дзяржтэхагляд прайшло 60% трактараў і самаходных сельгасмашын, гэта больш, чым у сярэднім па вобласці.
Кіруючым работнікам раённага звяна і дырэктарам гаспадарак прадставілі новага начальніка раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Вольгу Зінкевіч.


Крытычна аб дасягненнях работнікаў ферм выказаўся намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Андрэй Батура. У першым квартале змінусавала вытворчасць малака ў параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, памяншаецца пагалоўе БРЖ, нямала прэтэнзій да ўзнаўлення статка. Неабходна зрабіць рэвізію кармоў, каб забяспечыць належнае кармленне ў пераходны перыяд: рэзкі спад прадуктыўнасці ў гэты час давядзецца выпраўляць вельмі доўга.


Удзельнікі семінара наведалі машынны двор СУП "Цітова", дзе іх зацікавілі новыя дыскапад і сеялка СЗТМ-4Н, выкарыстанне прычапнога раскідвальніка мінеральных угнаенняў РДУ-7,59, падрыхтоўка да эксплуатацыі дыскатара, пакуль рэдкі для раёна рулонны здрабняльнік кармоў.
СУП "Цітова" 31 сакавіка было гатова прадэманстраваць пачатак веснавой сяўбы. Значную плошчу ля Залонецкіх угноіў тукамі на МТЗ-920 з раскідвальнікам МТТ-4У Валерый Грыдзюшка, апрацаваў дыскамі на "Беларусу-3022" Віктар Савіцкі, на такім жа энерганасычаным трактары прыехаў сюды з пасяўным агрэгатам АПП-6Д Сцяпан Станкевіч, насенне аўса на ЗІЛу падвёз Уладзімір Касаты. Не дазволіў прыступіць да справы дождж. Але ён не перашкаджаў уносіць арганіку, весці ворыва, працаваць з КАСам "Росам", выконваць іншыя работы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта