Авторизация
 

На рабочай нарадзе-семінары абмеркавалі пытанні жывёлагадоўлі

 Пытанні вясновай тэматыкі разглядалі на рабочай нарадзе-семінары з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў 13 красавіка. Яе праводзілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько.

 НАМЕСНІК начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй Батура прааналізаваў вынікі першага квартала ў жывёлагадоўлі. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна паменшылася на 2,3%. Паболела статка толькі ва УП “Цітова” і “Чэрасы”, філіяле “Павяцце”, ААТ “Мерыца” і “Гвардзейскі”, ВУПКУ “Міёрскі”. У астатніх гурты памяншаюцца, у тым ліку за кошт продажу БРЖ насельніцтву, рэалізацыі на забой і нават паморку. Валавы надой малака за тры месяцы года змінусаваў на 4,1% да леташняга ўзроўню. З заданнем па росце прадукцыйнасці дойных гуртоў справіліся толькі гаспадаркі “Цітова”, “Туркова”, “Павяцце” і “Міёрскі”. Самае вялікае адставанне дапусцілі “Язна”, “Наўгароды”, “Узмёнскі край”, “Гвардзейскі”.


ПРЫЧЫНЫ такой сітуацыі не толькі ў колькасці і якасці кармоў. На вынікі істотна ўплываюць ранні і няправільны запуск кароў, вялікае выбыццё дойнага пагалоўя, пралікі ў вырошчванні рамонтных цялушак. Памяншаецца рэалізацыя малака і яго таварнасць, узнікаюць прэтэнзіі да якасці. Запатрабавана супрацьпаставіць гэтым тэндэнцыям настойлівае выкананне антымасцітнай праграмы, прадуманае выкарыстанне ветэрынарных прэпаратаў, паляпшэнне санітарных умоў утрымання статка.


Прыкладна такая ж сітуацыя ў мясной жывёлагадоўлі.
На нарадзе пастаўлена задача па-максімуму выводзіць жывёлу ў дзённы час на пашы, неадкладна падрыхтаваць да выкарыстання перасоўныя даільныя ўстаноўкі (ПДУ), увесці ў рацыён кароў на пераходны перыяд сена і салому, строга захоўваць схему кармлення і належныя ўмовы ўтрымання цялят, клапаціцца пра капыты прадукцыйнага пагалоўя.


 ПЕРШЫ намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі зарыентаваў кіраўнікоў гаспадарак на пераворванне і перасеў істотна пашкоджаных маразамі азімых культур, найперш рапсу. Астатнія пасевы трэба неадкладна і неаднаразова падкарміць невялікімі дозамі азоту. Палявыя работы набываюць размах. Трэба адначасова падбіраць каменне пры падтрымцы шэфаў, уносіць тукі і арганіку, весці ворыва брыгадным метадам, адначасова трыма-чатырма трактарамі, сеяць толькі пратручаным насеннем з захаваннем тэхналагічнай каляіны… Наогул, тэхналогія выканання ўсіх работ павінна быць на першым плане і, вядома, — прытрымлівацца тэрмінаў.


Пра рацыянальнае выкарыстанне тэхнікі, гаруча-змазачных матэрыялаў і ахову працы гаварыў намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко. Канкрэтным пытанням тэхнікі бяспекі пры правядзенні сельгасработ прысвячалася выступленне спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Руслана Карпуця.


СТАРШЫНЯ райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель звярнуў увагу кіраўнікоў на праблемы арганізацыі харчавання ўдзельнікаў веснавых палявых работ, арганізацыі спаборніцтва на сяўбе, маральнага і матэрыяльнага заахвочвання лепшых работнікаў.


Пры падвядзенні вынікаў нарады начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько падкрэсліў, што расход паліва на палявых работах павінен быць толькі па даведзеных нормах, нацэліў кіраўнікоў на пераразмеркаванне насення яравых культур і тэрміновае папаўненне яго запасаў, асобна выдзеліў пытанні аплаты працы.


Патрабаванне неадкладна весці ўсе палявыя работы шырокім фронтам агучыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.

 НА ПРАКТЫЧНАЙ частцы нарады-семінара кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і спецыялісты раённага звяна наведалі малочнатаварны комплекс “Карпачова” ААТ “Пад’ельцы”. Тут у цэху цялення і раздою галоўны заатэхнік гаспадаркі Валянціна Шокель давала тлумачэнні па практыцы атрымання прыплоду, выпойвання цялятак малодзівам. Потым маладняк пераводзяць у пластыкавыя хаткі на вуліцы, з іх — у гурты дарошчвання.


Ля дойнага гурта на пашы ля МТФ “Пад’ельцы” (“Лаўкі”) дэманстравалі абсталяванне, патрэбнае для летняга ўтрымання дойнага пагалоўя. А гэта ПДУ, перасоўныя памяшканні для пастухоў і посуду, пункта асемянення, станок вытрымкі кароў пасля пакрыцця, печ для падагрэву вады, карыты водапаення і іншае. Пры гэтым начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэй Батура агучыў патрабаванні да арганізацыі пашавага ўтрымання дойных гуртоў.


НА ПОЛІ ва ўрочышчы Гір’яты ўдзельнікам нарады-семінара прадэманстравалі ў дзеянні новую тэхніку. Гэта шыроказахопныя агрэгат для падрыхтоўкі глебы і сеялка нямецкай вытворчасці, якія пры сумесным выкарыстанні дазваляюць засеяць за дзень да 100 гектараў яравых культур з адначасовым унясеннем фосфарных тукаў. Вось ля іх першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі ўдакладніў пытанні тэхналогіі правядзення веснавых палявых работ і непасрэдна сяўбы. Закончыць сяўбу да 1 мая, правесці яе якасна — такую задачу паставіў перад кіраўнікамі-аграрыямі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. 

На здымках: На першым — пастухі фермы ААТ «Пад’ельцы» Мікалай Малец, Іван Ласаў. На апошнім — начальнік комплексу «Карпачова» Ліліта Лапкоўская і заатэхнік Вольга Пяткевіч.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта