Праздник деревни в Николаеве стал доброй традицией
gazeta 23-07-2024, 13:24 1 901 Вясковае жыццё / Грамадства
Праздник деревни в Николаеве стал доброй традицией и каждый раз собирает под открытым небом полный зал зрителей. Снова на площадке у местного сельского клуба звучали песни и аплодисменты, поздравления и пожелания.
Свята вёскі ў Мікалаёве стала добрай традыцыяй і штораз збірае пад адкрытым небам поўную залу гледачоў. Зноў на пляцоўцы ля мясцовага сельскага клуба гучалі песні і апладысменты, віншаванні і пажаданні.
Напачатку кіраўніцтва мясцовых сельвыканкама і гаспадаркі разам з юнымі гасцямі свята скіраваліся з кветкамі да абеліска землякам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Берагчы памяць пра тых, хто падарыў нам мірнае неба, і перадаваць яе наступным пакаленням – абавязак сучаснікаў. На тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета не засталося ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аднак ёсць сведкі тых ужо далёкіх гадоў ліхалецця і пасляваеннага часу. Старажылы месцейка – Раіса Якаўлеўна Якімава, Любоў Ігнатаўна Зелянькевіч, Аркадзь Мікалаевіч Шараг, Ніна Сямёнаўна Красько, Ніна Сямёнаўна Матулеўская, Аліна Васільеўна Рудак. Пра іх таксама ўзгадалі на свяце і перадалі музычнае прывітанне.
Павіншавала землякоў з днём аграгарадка старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама Алена Матылёнак. Яе калега – кіраўнік спраў Наталля Белазорчык – выступіла вядучай святочнай праграмы. Добрыя пажаданні гучалі ў адрас юбіляраў. Сёлета ў Мікалаёве іх багата. Ужо сустрэлі круглыя даты Аляксандр Аляксандравіч і Тамара Аляксандраўна Стомы, Антаніна Ігнатаўна Рэдзька, Серафіма Ягораўна Гіргель, Пётр Аляксандравіч Красько, Уладзімір Уладзіміравіч Шэнда, Мікалай Георгіевіч Паліўка, Вікенцій Лявонцьевіч Сядлоўскі, Валянціна Аляксееўна Шастакова, Васіль Мілецьевіч Свяцкі, Міхаіл Міхайлавіч Балаш, Анатоль Эдуардавіч Атміновіч, Іван Мікалаевіч Хаданёнак. Яшчэ ў многіх юбілей наперадзе, а якраз незадоўга да свята вёскі – 5 ліпеня – 55 гадоў адзначыла Святлана Леанідаўна Красько. Для імянінніцы падрыхтавалі падарунак.
Павіншавалі на свяце сямейныя пары, якія адсвяткавалі круглыя даты з дня вяселля. 45 гадоў разам Аляксандр Іванавіч і Вера Пятроўна Кучынскія, 35 – Анатоль Эдуардавіч і Таццяна Пятроўна Атміновічы.
Чакалі падарункі гаспадароў, чые падворкі вызначаюцца дагледжанасцю і хараством кветак. У іх ліку Аляксандр Аляксандравіч і Тамара Аляксандраўна Стомы, Мікалай Георгіевіч і Раіса Міхайлаўна Паліўкі, Наталля Антонаўна Рамашка, Ірына Анатольеўна Качаноўская, Ірына Яўстаф’еўна Цішонак.
Разам з загадчыкам клуба Ігарам Мятла музычнымі нумарамі віншавалі землякоў артысты самадзейнасці Ніна Шупейка, Іван Кабяк, юная Ульяна Глебка. Цёпла вітала публіка гурт «Дзісенчукі» з канцэртнай праграмай на дванаццаць нумароў.
– Доўжылася свята каля дзвюх гадзін, атрымалася душэўным і пазітыўным, – заўважае загадчык Мікалаёўскага СК Ігар Мятла. – Прыемна, што сабралася шмат гледачоў. Дзякуй усім артыстам. Асобныя словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніцтва ААТ «Мікалаёўскі» за матэрыяльную дапамогу ў арганізацыі свята.
У ТЭМУ
Ласункі з уласных падворкаў прывезлі на свята гаспадары з вёскі Бычыншчына. Мёд з пчальніка Аляксандра і Жанны Баркоўскіх і малочная прадукцыя Валерыя і Кацярыны Валошчанкаў выклікалі цікавасць.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял прадаставіў Мікалаёўскі сельскі клуб.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.