Авторизация
 

Юбілейныя медалі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў» уручылі на Міёршчыне

 Удастоены пачэсных узнагарод ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама былыя вязні нямецкіх канцлагераў. На жаль, з гадамі радзеюць рады жывых сведкаў пераможнага мая 1945 года. Таму такі дарагі кожны з іх. 

 З пачэснай місіяй да паважаных адрасатаў наведаліся намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры, па справах моладзі Аляксандр Тронькін, раённы ваенны камісар Сяргей Жабенак. Гасцей сустракалі дома. Яны дзякавалі за мірнае неба над галавой, жадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця. У адказ прадстаўнікі ваеннага пакалення выказвалі свае словы прыязнасці за ўвагу і клопат.


 Усяго ў раёне ўручылі 16 юбілейных медалёў, тры з іх ветэранам Вялікай Айчыннай вайны: Антонію Іосіфавічу Рубаніку, Яўграфу Вікенцьевічу Касатаму, Івану Ігнатавічу Лушчонку. Прыемным дадаткам да ўзнагарод сталі падарункі і прадуктовыя наборы. Спонсарскую дапамогу ў іх набыцці аказалі раённы выканаўчы камітэт, Міёрскае ПМС, раён электрасетак.


  – Удзельнікі і сведкі тых падзей выносілі цяжар ваеннага ліхалецця і на шляху вогненнымі дарогамі, і перажываючы голад, здзекі і знявагу, – гаворыць раённы ваенны камісар Сяргей Жабенак. – У кожнага свае лёс, эмоцыі, перажыванні, толькі агульная карціна адлюстроўвае сапраўдны маштаб перажытай народам трагедыі. Наша задача – перадаваць памяць пра гэта наступным пакаленням дзеля міру і дабрабыту на зямлі.

Фотаматэрыял прадастаўлены ваенным камісарыятам Міёрскага раёна.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта