Рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя пад такой назвай праходзіць па 17 кастрычніка, Віцебшчыну яна ахопіць 6 кастрычніка. Яе мэта – папулярызацыя дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і ўвогуле гэтай прафесіі, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, прапаганда бяспечнага і здаровага ладу жыцця, раскрыцця творчага патэнцыялу і аб’яднанне юных выратавальнікаў на карысную справу.
Адным з накірункаў у рабоце інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі стануць мерапрыемствы па аказанні пасільнай шэфскай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючым пенсіянерам і інвалідам.
У рамках акцыі ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны пройдуць розныя мерапрыемствы і падзеі, якія прыцягваюць увагу моладзі да прафесіі выратавальніка і руху юных выратавальнікаў. Гэта велапрабегі, ток-шоў, балі і інш.