"Молодежь за безопасность"
gazeta 18-10-2013, 15:02 0 На Віцебшчыне
У Віцебскай вобласці з 14 да 27 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку", якая прымеркавана да дня абвяшчэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і накіравана на папулярызацыю і прапаганду дзейнасці БМГАВП, а таксама прафесіі выратавальніка-пажарнага.
На першым этапе акцыі, з 14 да 20 кастрычніка, актывісты БМГАВП праводзяць інфармацыйна-прапагандысцкую работу ў агульнаадукацыйных установах і сацыяльных прытулках: знаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак з дзейнасцю юных выратавальнікаў. А работнікі МНС арганізуюць вучэбныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.
Падчас другога этапу, з 21 да 25 кастрычніка, плануецца аказанне шэфскай дабрачыннай дапамогі ў розных бытавых пытаннях шматдзетным сем'ям, адзінокапражываючым пенсіянерам, ветэранам і інвалідам.
Трэці этап акцыі, заключны, пройдзе ў месцах масавага знаходжання людзей, дзе праз правядзенне конкурсаў, віктарын і іншых пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў будзе звернута ўвага насельніцтва на пажарную бяспеку.
Штогод пад эгідай БМГАВП праходзіць мноства прафілактычных, спаборніцкіх і забаўляльных мерапрыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх становяцца юныя выратавальнікі. Ужо сталі традыцыйнымі агляды-конкурсы дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей", дзіцячы палявы лагер "Выратавальнік", "Злёт юных ратавальнікаў-пажарных", конкурс "Школа бяспекі", акцыі "Моладзь за бяспеку" , " Бяспека ў кожны дом", "Канікулы без дыму і агню" і многія іншыя. Упершыню ў гэтым годзе пад эгідай БМГАВП прайшоў конкурс "Студэнты. Бяспека. Будучыня".
Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных створана 16 кастрычніка 2001 года і аб'ядноўвае ініцыятыўных, неабыякавых да праблем грамадства маладых асоб. Яе дзейнасць накіравана на прапаганду бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.