Участники автопробега пожаловали на Миорщину
gazeta 2-05-2015, 15:03 0 На ВіцебшчынеБольш за 600 кіламетраў праехалі па месцах баявой славы Віцебшчыны ўдзельнікі аўтапрабегу, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі. 24 красавіка пасля мітынгу ля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам "Боль", калона ў складзе 13 аўтамашын з абласнога цэнтра накіравалася па маршруце Бешанковічы-Лепель-Докшыцы-Глыбокае. 25 красавіка ўдзельнікі патрыятычнай акцыі наведалі памятныя месцы ў Шаркаўшчыне, Браславе, а ў другой палове дня завіталі на Міёршчыну.
На плошчы Загінуўшых барацьбітоў адбыўся мітынг з удзелам гасцей, прадстаўнікоў райвыканкама, моладзі і гараджан. Раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак падкрэсліў, што сустрэча адбываецца на месцы, дзе пра-літа кроў салдат, партызан і мірных жыхароў горада ў гады вайны, дзе ўстаноўлены помнік землякам-воінам-інтэрнацыяналістам, якія не вярнуліся з Афганістана. Ён звярнуў увагу на важнасць патрыятычнага выхавання маладога пакалення, на недапушчальнасць скажэння гістарычных фактаў. Памяць пра жудасныя падзеі, якія прынесла вайна, павінна перадавацца кожнаму на генетычным узроўні, інакш гісторыя можа паўтарыцца, што яскрава пацвярджаюць падзеі ва Украіне.
Старшыня абласнога грамадскага аб'-яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валяр'ян Мацкевіч, кіраўнік раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Вячаслаў Стома, галоўны спецыяліст аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Пяткевіч, атаман Віцебскага абласнога аб'яднання "Беларускае казацтва" Віктар Мікалаеў гаварылі пра патрыятызм, які з'яўляецца важным фактарам кансалідацыі грамадства, спрыяе ўмацаванню актыўнай грама-дзянскай пазіцыі кожнай асобы. Аўтапрабег па месцах баявой славы — сведчанне велічы Перамогі, якая заваявана неймаверна дарагой цаной, ушанаванне памяці салдат, якія загінулі дзеля міру.
У рамках сустрэчы за асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі старшыні Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай і раённаму ваеннаму камісару Сяргею Жабёнку ад Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афга-ністане ўручылі памятныя нагрудныя знакі.
Затым удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы і помніка "Чорныя цюльпаны", ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Валяр'ян Мацкевіч, старшыня абласнога аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане:
—У аўтапрабегу прымаюць удзел каля 40 актывістаў ад 7 да 75 год, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі абласных аб'-яднанняў "Беларускі саюз афіцэраў", "Беларускі славянскі камітэт", "Беларускае казацтва", "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" і Віцебскага гарадскога аб'яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў "Брацтва", моладзевага клуба ваенна-патрыятычнага выхавання "Пошук".
Летась, напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, аўтапрабег праходзіў па месцах баявой славы ўсходніх гарадоў Віцебшчыны, сёлета накіраваліся на захад вобласці. Мы наведваем пахаванні загінуўшых салдат і партызан, музеі, сустракаемся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі, школьнікамі і моладдзю з мэтай падкрэсліць веліч Перамогі над фашызмам, умацаваць сувязь трох пакаленняў "моладзь-воіны-інтэрнацыяналісты-ветэраны вялікай Айчыннай вайны". На жаль, усё менш застаецца ўдзельнікаў ваенных дзеянняў, якія, магчыма, самі таго не ўсведамляючы, праводзілі вялікую работу па ўмацаванні стойкасці маральнага духу падрастаючага пакалення, па фарміраванні ў юных асоб адказнасці за Радзіму. Цяпер галоўная роля па патрыятычным выхаванні кладзецца на воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Валерый Ананчанка,кіраўнік Віцебскай гарадской арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў "Брацтва":
У нашай арганізацыі 820 чалавек і гэта не толькі ваеннаслужачыя, якія выконвалі воінскія абавязкі ў "гарачых кропках" краін свету—Афганістане, Карэі, Егіпце, Эфіопіі, В'етнаме..., але і звычайныя грамадзяне, хто актыўна падтрымлівае нашу дзейнасць. У арганізацыі ёсць жаночы Савет—удзельнікі якога жонкі воінаў-інтэрнацыяналістаў, удовы і матулі загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, удзельніцы Афганскіх падзей…
Дарэчы, кіраўнік жансавета Марыя Кіянка ўдзельнічала ў аўтапрабегу, таму многія прыкмецілі жанчыну ў камуфляжы з ўзнагародамі, якая вяла відэа-здымку.
Узаемадзейнічае жансавет з гарадскім Саветам жанчын і Асацыяцыяй сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане і лакальных канфліктах. У ліку задач—падтрымка сем'яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, размеркаванне гуманітарнай дапамогі, арганізацыя летняга адпачынку дзяцей, удзел у грамадскіх мерапрыемствах.
Ігар Хмялькоў, намеснік кіраўніка Віцебскага ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук":
—Мяне лёс цесна звязаў з па-дзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Родныя па матулінай лініі на акупіраванай немцамі тэрыторыі дапамагалі двум савецкім камандзірам, актыўна супрацоўнічалі з партызанамі. Іх нават хацелі расстраляць, але дзед звярнуўся да фашыстаў на нямецкай мове, што іх уразіла і ўратавала сям'ю ад смерці (у першую сусветную вайну ён знаходзіўся ў палоне ў Германіі і добра вывучыў мову). Дзед па бацькавай лініі хаваў падпольшчыкаў, трапіў у палон да немцаў і яго накіроўвалі ў канцлагер, але ўратавалі партызаны.
Што да дзейнасці ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук", які створаны пры ПТВ № 19 г.Віцебска, адразу падкрэслю, што ўзначальвае яго Анатоль Бурдо. Цікавы чалавек, з мноствам задум. Дзякуючы педагагічнаму прафесіяналізму, высокім маральным якасцям, кіраўнік клуба стаў прыкладам для юнакоў і дзяўчат, якія ўдзельнічаюць у экспедыцыях па месцах баёў. Яны абследуюць месцы ваенных дзеянняў, добраўпарадкоўваюць пахаванні. Займаюцца пошукам звестак пра невядомыя і забытыя воінскія пахаванні, рэстаўрацыяй воінскіх рэліквій і дакументаў, якія маюць гістарычную і музейную каштоўнасць, франтавых фотаздымкаў і дакументаў, асабістых рэчаў салдат і іх узнагарод. Устанаўленне імён праводзіцца на аснове архіўных матэрыялаў і іншых вартых даверу крыніц. Для паспяховага ажыццяўлення пэўных задач наладжана сувязь з удзельнікамі вайны, сваякамі загінуўшых і памерлых салдат і афіцэраў, пад-трымліваюцца кантакты з вайсковымі часцямі і падраздзяленнямі.
Клуб пастаянна папаўняе моладзь. У аб'яднанні юнакі атрым-ліваюць добрую дапрызыўную падрыхтоўку. Калектыў праводзіць дабрачынныя, культурна-масавыя, спартыўныя і ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы, удзельнічае ў турпаходах і экскурсіях.
Моладзь аказвае дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў гаспадарчых работах, уборцы і рамонце жылля і г. д. А ў перадсвяточныя дні члены клуба адпраўляюць непамерна шмат віншавальных паштовак. Так будзе і напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Хацелася пагутарыць і з іншымі ўдзельнікамі аўтапрабегу, але іх паклікала гучная каманда: "Па машынах!". І аўтакалона з рознакаляровымі сцягамі грамадскіх аб'яднанняў рушыла наперад.
Наступным іх прыпынкам на Міёршчыне была вёска Даўгінава, дзе ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да абеліска загінуўшым воінам.
З прывітальным словам да гасцей звярнулася старшыня Узмёнскага сельсавета Таццяна Смулько. Яна адзначыла, што на абеліску выбіты імёны толькі 69 загінуўшых воінаў-землякоў, якія пайшлі на вайну з населеных пунктаў былога калгаса імя Чапаева. Усяго ва Узмёнскім сельсавеце загінула ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 165 салдат. Раней на ўліку было 188 ветэранаў вайны, цяпер—1, ды і той зараз у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дзісне. Таццяна Сяргееўна расказала пра падрыхтоўку да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. У ходзе сустрэчы з вяскоўцамі госці гутарылі з мясцовымі жыхарамі.
Развітаўшыся, удзельнікі аўтапрабегу рушылі ў Верхнядзвінск. У гэты ж дзень наведалі Баравуху-1, дзе ўстаноўлены мемарыяльны комплекс на месцы масавага расстрэлу ваеннапалонных. А 26 красавіка маршрут пралягаў праз Полацк, Ушачы, Обаль і завяршыўся ў Віцебску на плошчы Перамогі.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.