Аўтапрабег у гонар Перамогі

Тры месяцы доўжыўся аўтапрабег “Аўтаклубы вобласці—Вялікай Перамозе” па месцах баявой славы Віцебшчыны. Кожны тыдзень яго ўдзельнікі перадавалі эстафету памяці з аднаго раёна ў другі. У рамках акцыі праходзілі эскурсіі, праводзіліся культурныя мерапрыемствы.

Аўтапрабег у гонар ПерамогіСтарт аўтапрабегу, ініцыятарам якога выступіў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, быў дадзены на гарадоцкай зямлі. Міярчане прымалі эстафету памяці ад браслаўчан. У гэты дзень удзельнікі акцыі дырэктар аўтаклуба аддзела культуры І. Сардыка, начальнік аддзела па правах моладзі райвыканкама Д. Радзіхоўскі, старшыня раённага Савета ветэранаў У. Бяспальчанка разам з гасцямі з суседняга раёна ўсклалі кветкі да помніка вызваліцелям горада, наведалі краязнаўчы музей, паўвостраў. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся невялічкі сумесны канцэрт, прысвечаны героям вайны, Вялікай Перамозе. У ім прынялі ўдзел салісткі эстраднай студыі РДК Святлана Атопкіна і Яна Астукевіч, артысты народнага ансамбля “Сябрына” з Браслава.

Эстафету памяці міярчане перадалі Полацку. Фінішыраваў аўтапрабег на Рассоншчыне. Там адбыўся семінар. На ім падвялі вынікі акцыі, зрабілі прэзентацыю альбома, які служыў “эстафетнай палачкай” падчас падарожжа. Кожны раён дапоўніў яго сваімі матэрыяламі, атрымалася цікава аформленая і змястоўная кніга, якая мае вялікую культурную значымасць для Віцебшчыны.

Наталія КРУК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.