Авторизация
 

6 ліпеня ля Мікалаёўскага сельскага клуба

 Вечарам 6 ліпеня на пляцоўцы ля Мікалаёўскага сельскага клуба сабраліся сяльчане, прыехала моладзь з акругі. На свята вёскі артысты мясцовай установы культуры падарылі канцэрт і шмат пазітыўных эмоцый.

ГЛЯДЗЕЛЬНАЯ зала – пад небам. Па ім то праплываюць густыя шэрыя хмары, то паказваецца сонца і сагравае цёплымі промнямі мокрую ад зацяжнога дажджу зямлю. Сцэна – шырокі ганак пад дахам. Калі зноў сыпануць кроплі, за апаратуру не трэба непакоіцца.


 Непрадказнае надвор’е не змяніла святочныя планы. Артысты заканчваюць рэпетыцыю, гледачы займаюць месцы. Адны на банкетках, вынесеных на пляцоўку, іншыя размясціліся на лавачках ля магазіна насупраць. Хтосьці вырашыў пастаяць, так танцаваць зручней.


 КВІТНЕЦЬ, жыць у шчасці і дабрабыце жадала мястэчку вядучая Анастасія Мятла. Добрыя словы гучалі ў адрас сельскіх працаўнікоў, медыкаў, педагогаў, паштавікоў, работнікаў іншых сфер. Кожнай вясковай сям’і – пажаданні згоды і дабрабыту. Шмат музычных падарункаў. Павіншаваць Мікалаёва са святам прыехалі міёрскія артысткі Святлана Ішчук і Тамара Якімёнак. Спявалі сольна і дуэтам пад апладысменты. Неяк было ўстаяць на месцы, калі гучала папулярная напрыканцы  80-х песня «Фантазёр». У выкананні дырэктара клуба Ігара Мятлы яна набыла новае гучанне. Выступалі мужчынскі і змешаны вакальныя гурты. Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Валянціны Любаковай падрыхтавалі харэаграфічныя нумары ўдзельнікі аб’яднання «Тэатр, у якім іграюць дзеці». Найбольш спадабаўся жартоўны танец «Лазня».


«МЫ желаем вам – пусть будет праздник!», – спявалі ў фінале артысты. У небе ў гэты час не бачылася прасветаў. А гледачы танцавалі. Хто пад парасонам, хто схаваўся пад дрэўца ці дах, а некаторыя проста пад дажджом. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта