Авторизация
 

Ветэраны Міёршчыны прымалі віншаванні

 Жыццём мы абавязаны нашым бацькам. Жыццём пад мірным небам мы абавязаны нашым ветэранам. 73-ю гадавіну Вялікай Перамогі ў Міёрскім раёне сустрэлі дванаццаць ветэранаў вайны, сямнаццаць малалетніх вязняў фашызму. Напярэдадні свята 9 мая да іх наведаліся прадстаўнікі мясцовай улады, райваенкамата, грамадскіх арганізацый. 

НА ПРАЦЯГУ трох майскіх дзён прадстаўнічая дэлегацыя развозіла віншаванні і падарункі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, пацярпелым ад гадоў ліхалецця. Па розных мясцінах пралягаў маршрут — Маляўкі, Чапукі, Узмёны, Наўгароды, Язна, Сіцькова, Дзісна, Міёры. Усяго трыццаць адзін адрас.


— Штогод напярэдадні 9 мая наведваем тых, хто здабываў Перамогу, хто пакутаваў у фашысцкіх лагерах, чые родныя загінулі на фронце. Сёлета таксама завіталі да кожнага, — гаворыць старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. — Віншавалі, уручалі ўзнагароды, дарылі падарункі. Сваімі рукамі зрабілі сувеніры школьнікі, ласункі да святочнага стала прадаставілі хлебазавод і мясакамбінат. Пісьмы ўдзячнасці і падарункі падрыхтавала праваслаўная моладзь Міёршчыны, да іх далучыліся землякі, якія жывуць у Віцебску.


ПАДЧАС віншавальных візітаў узнагародзілі медалём “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Георгія Мікалаевіча Кадушку з Язна. Якраз напярэдадні свята Перамогі сустрэлі сваё 95-годдзе ўдзельнікі вайны Валянціна Фёдараўна Сялюк і Генадзь Міхайлавіч Федарэц. З нагоды юбілеяў узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама.


Усім, да каго завіталі, гаварылі словы непамернай удзячнасці, жадалі самых важных каштоўнасцей — здароўя, міру, дабрабыту. 

Фота Аляксандра РЫНКЕВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 541
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 068
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 023
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 891
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 607
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 505
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 491
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2019
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2019
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта