– Атрымала паўторнае пасведчанне аб нараджэнні ў аддзеле загса Міёрскага райвыканкама. Ці магу я праставіць апастыль на яго ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама? – цікавіцца Вольга з Наваполацка.
За каментарыем звяртаемся да начальніка аддзела загса райвыканкама Ірыны Юхно. – Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прастаўляе апастыль толькі на дакументах, якія паступаюць з судоў, натарыяльных архіваў, ад натарыусаў, – тлумачыць Ірына Сяргееўна. – На дакументах, выдадзеных органамі загса, апастыль можна праставіць у галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў, што знаходзіцца па адрасе г. Мінск, вул. Карла Маркса, 37а.