Авторизация
 

Кансультуе міёрскі натарыус

+
Консультирует миорский нотариус—На працягу якога тэрміну пасля скасавання шлюбу муж і жонка могуць атрымаць пасведчанне аб праве ўласнасці?
 
Згодна з п.1 арт. 23 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, маёмасць, нажытая ў шлюбе, незалежна ад таго, на мужа ці жонку яна набывалася або на імя каго і кім з іх уносіліся грашовыя сродкі, з'яўляецца агульнай уласнасцю. Натарыус па сумеснай пісьмовай заяве мужа і жонкі выдае аднаму ці абодвум пасведчанне аб праве ўласнасці на долю маёмасці, нажытай у шлюбе, прававы рэжым якога не быў зменены шлюбным дагаворам. Пасведчанне можа быць выдадзена як у перыяд шлюбу, так і былым мужу і жонцы незалежна ад тэрміну, што мінуў пасля скасавання шлюбу.

—Пры жыцці бацькоў іх дачны дом у Міёрскім раёне не быў зарэгістраваны. Як аформіць на яго спадчыну?
 
Калі дачны домік у садаводчым таварыстве не быў зарэгістраваны ў адпаведным органе, пытанне рэгулюецца Пастановай Міністэрства юстыцыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 29.12.2010г. №120/80. Пасведчанне аб праве на спадчыну ў адносінах да такога доміка, узведзенага да 8 мая 2003 года, але не зарэгістраванага ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яго і здзелак з ім, можа быць выдадзена ва ўстаноўленым законам парадку пры ўмове пацвярджэння права ўласнасці на домік. Дакумент, што засведчвае права ўласнасці,—даведка садаводчага таварыства, якая пацвярджае ўзвядзенне доміка членам таварыства з указаннем яго прозвішча, імя, імя па бацьку і адпаведнасць доміка праекту арганізацыі і забудовы, падпісаная старшынёй і завераная пячаткай. Калі такі дакумент адсутнічае, то пасведчанне аб праве на ўласнасць можа быць выдадзена  ў адносінах да будаўнічых матэрыялаў і іншай маёмасці, з якой створаны ці ствараецца домік, пры ўмове пацвярджэння права ўласнасці памерлага грамадзяніна на будматэрыялы і іншую маёмасць адпаведнымі дакументамі. У тым ліку рашэннем суда (якое ўступіла ў законную сілу!) аб устанаўленні факта прыналежнасці памерламу будаўнічых матэрыялаў і іншай маёмасці, выкарыстаных для ўзвядзення доміка.

Часам грамадзяне не бачаць розніцы паміж  дачным і жылым домам. Парадак атрымання ў спадчыну незарэгістраваных жылых дамоў мае свае асаблівасці. Варыянтаў некалькі. 

Калі бацькі пастаянна пражывалі і былі зарэгістраваны ў доме, а дом унесены ў пагаспадарчую кнігу і зарэгістраваны да 8.05.2003г., то пасведчанне аб праве на ўласнасць натарыус выдае на падставе даведкі сельвыканкама, якая ўтрымлівае звесткі аб унясенні жылога дома ў пагаспадарчую кнігу. Пры гэтым натарыус запатрабуе звесткі з рэгістрацыйнага органа аб адсутнасці  правоў на жылы дом.
Калі бацькі не пражывалі ў доме, але ён дастаўся ім у спадчыну і пасведчанне аб праве на спадчыну атрымана, але не зарэгістравана, то натарыус таксама выдае спадчыннікам пасведчанне аб праве на спадчыну.

Калі бацькі не пражывалі ў доме, а пры жыцці набылі яго па грамадзянска-прававой здзелцы (да прыкладу, купілі) і не зарэгістравалі дагавор і абумоўленае ім права ў рэгістравальным органе, то пасведчанне аб праве на спадчыну на жылы дом натарыус не выдае. У такой сітуацыі можна гаварыць пра выдачу пасведчання аб праве на спадчыну на зямельны ўчастак пры ўмове, калі ён аформлены, зарэгістраваны і на яго атрыманы адпаведныя дакументы, а права ўласнасці на жылы дом неабходна ўстанаўліваць у судовым парадку.

Ірына ГРУДЗІНСКАЯ, натарыус.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта