У канцы верасня ў ландшафтным заказніку "Ельня" працаваў валанцёрскі лагер. Яго арганізавалі для аматараў захавання экалагічнай разнастайнасці з усёй Беларусі адміністрацыя нашай дзяржаўнай прыродаахоўчай установы і грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Добраахвотныя памочнікі развешвалі штучныя гнездаванні для рэдкіх і знікаючых відаў пярнатых. Найперш гэта качка, сярэдні крохаль, совы, барадатая і шэрая неясыць, гогаль. Здаецца, справа нескладаная. Але для кожнай птушкі трэба падабраць адпаведнае месца жыхарства з улікам яе асаблівасцей. Адны любяць сяліцца паблізу вадаёмаў, іншыя — на рэдкалессі ці наадварот — у гушчары. Важна таксама наяўнасць кармавой базы.
З улікам захоўвальнікаў непасрэдна заказніка ў лагеры штодзень працавала каля 20 чалавек. Яны размясцілі 36 дуплянак, якія вырабілі спецыялісты фірмы "Капіталдрэўпрадукт". Кансультантам быў арнітолаг і нераўнадушны чалавек Станіслаў Верталь. За гэта яму асобная вялікая ўдзячнасць. Дарэчы, штучныя гнездаванні выраблены такім чынам, каб імі маглі скарыстацца і іншыя птушкі.