Авторизация
 

Фотабердзінг закрануў і Міёрскі раён

 26 снежня па ўсёй краіне прайшлі спаборніцтвы па фатаграфаванні птушак — фотабердзінг. Мерапрыемства ініцыявала грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. 

Суботнім днём з 10 да 15 гадзін трэба было зафіксаваць як мага больш відаў птушак і вызначыць іх від. Аднак надвор’е не спрыяла фотапаляванню: з раніцы, напрыклад, на маім тэрмометры было мінус 17. Таму аматары масава не кінуліся ў пошукі, і птушкі ад холаду і снегу пахаваліся. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня” Іван Барок.


— З жонкай Валянцінай мы вялі фотаздымкі ў Міёрах, Камянполлі, Дворным Сяле, ваколіцах экалагічнай сцежкі на Ельні. Вынік не парадаваў: сфатаграфавалі толькі сем відаў птушак, — падзяліўся ўражаннямі Іван Іванавіч. — У аб’ектыў трапілі шэрая варона, драпежны канюк, які цікаваў за палявымі вераб’ямі, зелянушка, вялікая сініца, снягір і шызы голуб. Сарока была вельмі непаседлівай, сфатаграфаваць яе не ўдалося. Высветліў, што з усёй рэспублікі на ўдзел у акцыі падалі 98 заявак, прытым толькі дзве з паўночна-заходніх раёнаў краіны — наша і з Шаркаўшчыны. У суседзяў цудоўныя здымкі прыродных аб’ектаў звычайна робіць Валерый Кавалёнак. Пакуль не ведаю, як пашанцавала яму.


Тым не менш, Іван Іванавіч пераконвае, што дзень фотабердзінгу ён з жонкай правёў выдатна.
Далучайцеся да акцыі, аматары фотапалявання на прыродзе!

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта