Авторизация
 

Валанцёры на балоце "Ельня"

 Іван БАРОК

Здымкі супрацоўнікаў заказніка

З 3 да 8 ліпеня ў ландшафтным заказніку "Ельня" дзейнічаў міжнародны валанцёрскі лагер "Талака". Яго арганізатары — наша дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Ельня", грамадскае аб'яднанне "Багна" і эстонскі фонд дзікай прыроды "ЕLF". Удзельнікамі сталі 14 беларусаў і 8 эстонцаў, пераважна маладых аматараў захавання багацця і разнастайнасці навакольнагага асяроддзя. Былі людзі больш саліднага ўзросту.

 Падобны міжнародны валанцёрскі лагер мы арганізоўвалі ўпершыню, але набыты вопыт дае падставы  разлічваць на працяг добрай справы. У другой палавіне жніўня будзе дзейнічаць ужо традыцыйны валанцёрскі лагер, які праводзіцца сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Дружная і мэтанакіраваная кампанія аказала нашай прыродаахоўнай установе неацэнную дапамогу. Беларускія і эстонскія валанцёры, якія, дарэчы, не мелі ў зносінах ніякіх моўных перашкод, рамантавалі водазатрымлівальныя плаціны і экалагічную сцежку да азяравак, устанаўлівалі інфармацыйна-ўказальныя знакі, вывешвалі штучныя гнездаванні для савы — шэрай неясыці.


 Работу лагера забяспечвалі супрацоўнікі апарата заказніка і захоўвальнікі Ельні. Таму з карысцю выкарыстаны дзённы час валанцёраў, вечары запаўнялі не толькі размовы на агульнацікавыя тэмы. Наведалі гістарычныя мясціны Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. У гэтым асаблівая заслуга захавальніка Сяргея Урбановіча, які паспяваў займацца штучнымі гнездаваннямі і арганізоўваць паездкі ў Ідолта і Друю.
Гасцінна аднесліся да валанцёраў мясцовыя жыхары. Сяльчане з Сухавержжа цеплілі для іх лазні, выраблялі адметныя сувеніры — кошыкі з лучыны. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта