Рационально использовать и обновить

15 верасня — Дзень работнікаў лесу


Рационально использовать и обновить
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Дзісенскі лясгас" займае плошчу ў 101257 гектараў і размешчана на тэрыторыі трох раёнаў: Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. У яго складзе 9 лясніцтваў. Насаджэнні першай групы займаюць 49% усіх угоддзяў, гэта заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння, асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, участкі высокай прыродаахоўнай каштоўнасці і іншыя ўгоддзі, гаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі якіх абмежавана ці нават поўнасцю забаронена. Наш калектыў ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за станам, выкарыстаннем, аховай, абаронай ляснога фонду, забяспечвае пастаяннае неабядняючае і рацыянальнае выкарыстанне лясоў для задавальнення патрэб эканомікі, юрыдычных асоб і насельніцтва.

 

Мэта работы лесаводаў — узнаўленне насаджэнняў, своечасовае правядзенне аднаўленчых работ на непакрытых дрэвамі ўчастках, паляпшэнне пароднага складу, павелічэнне прадукцыйнасці лясоў і ўзмацненне іх асяроддзяўтвараючых, водаахоўных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый. Калектыў лясгаса выканаў план асноўных мерапрыемстваў 8 месяцаў. Высечкі догляду праведзены на плошчы 1228 гектараў, нарыхтавана 29,7 тысячы кубаметраў драўніны. Выбарачныя санітарныя высечкі ахапілі 441 га, убрана захламленасць на 272 гектарах, у тым ліку ўздоўж аўтамабільных дарог, на водаахоўных участках, ля населеных пунктаў на 193 га. Новыя насаджэнні занялі плошчу ў 195 га, у тым ліку цвёрдаліставыя пароды — 18 гектараў. Догляд за ляснымі культурамі праведзены на 853 гектарах, закладзена школа для вырошчвання буйнамернага пасадачнага матэрыялу. Адначасова лясгас займаецца аховай лесу ад парушэнняў, пажараў, шкоднікаў і хвароб. У нашых угоддзях абсталявана 10 новых месц адпачынку, адрамантавана 38 існуючых, устаноўлена 150 аншлагаў на прыродаахоўную тэматыку.

 

Высокімі тэмпамі ідзе асваенне разліковай лесасекі па галоўным карыстанні, цяпер яно складае 83% ад агульнай колькасці. З пачатку года выраблена прадукцыі на 16 млрд. рублёў, яе рэнтабельнасць склала 7%. На экспарт пастаўлена 15,5 тыс. кубаметраў дзелавой драўніны коштам 607,2 тыс. долараў. Такім чынам 33% таварнай прадукцыі накіравана за мяжу. Ад рэалізацыі атрыманы прыбытак у 1356 мільёнаў рублёў. Паступленні ад лесагаспадарчай дзейнасці склалі 7,7 млрд. рублёў ці 164% да ўзроўню мінулага года. Даходы ад паляўнічай гаспадаркі сёлета дасягнулі 173 млн. рублёў, у тым ліку за кошт замежных грамадзян — 53 мільёнаў, ад эксплуатацыі дамоў паляўнічага — 57 мільёнаў. Сярэднямесячны заробак з пачатку года на прадпрыемстве склаўся на ўзроўні 3620 тысяч рублёў.

Сёлета рэалізавана дроў 25,7 тыс. кубаметраў,  у тым ліку насельніцтву 13,8 тысячы, прадпрыемствам паліўзбыту — 5,6 тысячы, бюджэтным арганізацыям — 0,8 тысячы, камунальнікам — 4,7 тысячы кубічных метраў, нарыхтавана 8,4 тыс. кубаметраў шчапы.

 
Рационально использовать и обновить
Лепшыя вальшчыкі лесу працуюць у Германавіцкім лясніцтве. Гэта браты Аляксандр Фадзеевіч і Андрэй Фадзеевіч Абрамчыкі. Іх працоўны стаж перавышае адпаведна 15 і 12 гадоў. Сёлета першы з іх нарыхтаваў 1406 кубаметраў драўніны, а другі — 1446. Прыемна і тое, што Аляксандр Фадзеевіч — мнагадзетны тата, выхоўвае траіх дзяцей.

Сярод лепшых вадзіцеляў прадпрыемства Сяргей Міхайлавіч Пугачэўскі. На аўтамабілі "Урал" сёлета ён ужо вывез 2631 кубаметр драўніны і пагрузіў 178 вагонаў. Не цяжка падлічыць магчымы ўклад у справы калектыву, зыходзячы з таго, што працуе Сяргей Міхайлавіч у лясгасе ўжо больш за 20 гадоў. Толькі крыху меншы стаж у Канстанціна Яўгенавіча Якімовіча, які з пачатку года на аўтамабілі "МАЗ" вывез больш за 7200 кубаметраў драўніны.

 

Сёлетнія інвестыцыі ў асноўны капітал у лясгасе склалі 2,8 млрд. рублёў, набыты фарвардэр "Амкадор", сартыментавоз "МАЗ", праводзіцца капітальны рамонт рамонтна-механічных майстэрняў. Значыць, нашы магчымасці павялічваюцца.

Рационально использовать и обновить
Прадпрыемства справілася з планам вытворчасці прадукцыі пабочнага карыстання, яе атрымана на 168 мільёнаў рублёў пры прагназуемых 148 мільёнах, нарыхтаваны 92 тоны бярозавага соку, 1048 кілаграмаў мёду, а яшчэ займаемся лекава-тэхнічнай сыравінай, вяжам мётлы. У дасягненне гэтых і іншых паказчыкаў значны ўклад ляснічага з Узмён Юрыя Дзмітрыевіча Мільяновіча. Заслужана адзначаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі "20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь" майстар Міёрскага лясніцтва Андрэй Браніслававіч Смулько. Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі ўзнагароджана бухгалтар Язненскага лясніцтва Алена Уладзіміраўна Казак. Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта адзначаны намаганні начальніка бюро па ахове працы, старшыні прафсаюзнага камітэта Ю. Л. Дзяжурнага, вадзіцеля В. А. Шупейкі, лесніку Новапагосцкага лясніцтва А. М. Яфімаву аб'яўлена падзяка.

Шаркаўшчынскі райвыканкам узнагародзіў Ганаровай граматай ляснічага Лужкоўскага доследна-вытворчага лясніцтва І. В. Андзілеўку і аб'явіў падзяку майстру лесу з Германавіч Н. Б. Крыўко.

 

Прафесійнае свята — час не толькі падводзіць вынікі зробленага, гэта падстава яшчэ раз адзначыць лепшых, тых, чыімі рукамі забяспечаны дасягненні. Нагрудныя знакі за 10 гадоў бездакорнай службы ўручаюцца леснікам М. С. Лушчыку з Язна і Л. Е. Высоцкаму з Германавіч, Ганаровымі граматамі абласнога лесагаспадарчага аб'яднання адзначаны трактарыст П. К. Кавалеўскі, егер І. Л. Саковіч, майстар Л. М. Касаты, бухгалтар З. А. Кавалеўская, многім уручаны граматы лясгаса, падзякі. У іх ліку майстры В. В. Маліноўскі з Дзісны, І. А. Янкоўскі з Празарок, В. В. Рамашка з Лужкоў, В. Ч. Васюцёнак з Новага Пагоста, Н. Б. Крыўко з Германавіч. Лепшыя сярод леснікоў: С. В. Расейкін з Дзісны, Ю. І. Фурс і А. К. Багдановіч з Язна, В. Д. Шумскі з Празарок, В. Ф. Гапановіч з Лужкоў, В. К. Пляхтан з Міёр, В. Н. Нікіцін з Пераброддзя, П. Н. Кавальчук з Новага Пагоста, В. А. Аляксандраў і С. Б. Мятлёнак з Германавіч. Старанна працуюць трактарысты Н. Е. Стэльмах і Г. Б. Радкевіч у Германавічах, Г. Ю. Бойка і Л. І. Жынгель у Лужках, Л. Ф. Крываручка ў Міёрах, Г. А. Граковіч у Новым Пагосце. Пагрузкай вагонаў адказна займаюцца Ю. А. Захарэнь і А. Б. Гінько.

 

Вялікі дзякуй усім работнікам лясгаса за самаадданую працу, за вернасць выбранай прафесіі. Няхай збудуцца вашы планы, рэальнасцю стануць усе мары, заўсёды на жыццёвай дарозе вам спадарожнічаюць удача і поспех. Моцнага ўсім здароўя, асабістага і сямейнага дабрабыту.

 

На здымках: Я. І. Баран; вальшчыкі лесу Андрэй і Аляксандр Абрамчыкі;  Ю. Д. Мільяновіч.

 

Яўген БАРАН, дырэктар ДЛГУ "Дзісенскі лясгас".

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.