Авторизация
 

Крэдыт на будаўніцтва

6 студзеня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў”, які ўдакладняе ўмовы прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў. Якія перамены чакаюць крэдытаатрымальнікаў?

 

Права скарыстацца льготнымі крэдытамі застаецца для наступных катэгорый насельніцтва:

•      ваенаслужачых (адпаведна ўказа №195 ад 3 красавіка 2008 года);

•      грамадзян, якія маюць права на першачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

•      працаздольных паўналетніх членаў сям’і наймальніка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць у карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавора найму ці ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеных пункце агульнай плошчай 15 кв. м і больш (у Мінску — 10 кв. м і больш) на аднаго чалавека, адпавядаючага ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, — на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

 

•      паўналетніх членаў сям’і памерлага (загінуўшага, прызнанага адсутным без вестак) наймальніка службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду — на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дагавора найму службовага жылога памяшкання;

•      малазабяспечаных грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ( за выключэннем прызнаных маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на дадатковых падставах, прадугледжаных у калектыўных дагаворах), з ліку:

•      шматдзетных сем’яў;

•      грамадзян, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства І і ІІ групы;

•      грамадзян, якія захварэлі і перанёслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на ЧАЭС і іншых радыяцыйных аварый, інвалідаў, у адносінах якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва ці захворвання, прывёўшая да інваліднасці, з катастрофай на ЧАЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;

•      ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку катэгорый грамадзян, прадугледжаных у пунктах 1-3 часткі першай артыкула 3 закона ад 17 красавіка 1992 года “Аб ветэранах”;

•      грамадзян, што пражываюць у жылых памяшканнях, якія прызнаны непрыгоднымі для пражывання;

•      паўналетніх грамадзян да 31 года, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, таленавітай моладзі;

•      маладых вучоных, якім былі назначаны стыпендыі Прэзідэнта РБ;

•      грамадзян, якія пражываюць  не менш 10 гадоў у інтэрнатах, у жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду па дагаворах паднайму, у жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагаворах найму жылога памяшкання, у якіх, уключаючы сумесна пражываючых членаў сям’і і асобна пражываючых мужа і жонкі, няма ва ўласнасці жылых памяшканняў (агульнай плошчы, якая прыходзіцца на долю ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), у тым ліку размешчаных у іншых населеных пунктах РБ;

•      грамадзян, якія вядуць будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набываюць жылыя памяшканні ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек;

•      суддзяў і пракурорскіх работнікаў;

•      маладых сем’яў, якія маюць двух непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, карыстаюцца правам на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў нараўне з грамадзянамі рэспублікі, калі іншае не прадугледжана законамі і міжнароднымі дагаворамі.

Льготныя крэдыты можна будзе атрымліваць праз ААТ “ААБ “Беларусбанк”. Максімальны тэрмін іх прадастаўлення не павінен перавышаць 20 гадоў (для шматдзетных сем’яў — 40). Працэнты за карыстанне:

•      для шматдзетных сем’яў — 1% гадавых;

•      для грамадзян, пастаянна пражываючых і працуючых у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, — 10% стаўкі рэфінансавання Нацбанка, якая дзейнічае на дату атрымання спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, але не менш 3%;

•      для маладых сем’яў з двума непаўналетнімі дзецьмі крэдыты будуць выдавацца на 20 гадоў пад 50% ад стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

Распрацаваны працэнтныя стаўкі па будаўнічых крэдытах і для іншых катэгорый грамадзян.

Пагашэнне запазычанасці па крэдытах і выплата працэнтаў за карыстанне імі  праводзіцца роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду пагашэння. Пачатак залежыць ад умоў будаўніцтва. Напрыклад,

•      пры набыцці жылых памяшканняў — з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту;

•      пры будаўніцтве (рэканструкцыі) аднакватэрных жылых дамоў — з наступнага месяца пасля здачы дома ў эксплуатацыю, але не пазней двух гадоў з пачатку крэдытавання, а грамадзянам, пастаянна пражываючым і працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і шматдзетным сем’ям — з наступнага месяца пасля здачы дома ў эксплуатацыю, але не пазней 3 гадоў пасля пачатку крэдытавання; пры здачы дома ў эксплуатацыю (будаўніцтва кватэр) без выканання ў поўным аб’ёме работ, забяспечваючых поўную гатоўнасць жылых памяшканняў —  праз шэсць месяцаў пасля ўводу дома (пускавога комплексу).

 

Сем’ям, якія набылі статус шматдзетных пасля заключэння крэдытнага дагавора, тэрмін прадастаўлення крэдыту падаўжаецца да 40 гадоў, стаўка змяншаецца да 1%.

Пры змяненні складу сям’і крэдытаатрымальніка ў перыяд будаўніцтва ці рэканструкцыі жылога памяшкання з выкарыстаннем ільготнага крэдыту праводзіцца пераразлік.

 

Ільготныя крэдыты цяпер будуць выдзяляцца з улікам кошту работ па вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі.

Указам прадугледжана павелічэнне памераў аказваемай шматдзетным сем’ям фінансавай дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў: з 50% да 75% ад рэштку крэдытнай лініі для сем’яў, якія маюць траіх непаўналетніх дзяцей; з 70% да 100% — для сем’яў, якія маюць чатырох дзяцей, а таксама першачарговае ўключэнне ў склад фарміруемых ЖБК шматдзетных сем’яў, якія маюць чатырох і больш дзяцей.

 

Па пагашэнні крэдытаў і выплаце працэнтаў па іх прадастаўляецца адтэрміноўка сем’ям, у якіх адзін з бацькоў знаходзіцца ў водпуску па доглядзе другога і наступных дзяцей да трохгадовага ўзросту.

 

Пры разліку памеру крэдыту будзе вылічвацца плошча, якая знаходзіцца ва ўласнасці (адчужаных на працягу трох гадоў) крэдытаатрымальніка і членаў яго сям’і жылых памяшканняў не толькі ў населеным пункце па месцы пражывання і месцы будаўніцтва, але і ў іншых населеных пунктах рэспублікі.

 

Новыя ўмовы крэдытавання грамадзян распаўсюджваюцца толькі на новазаключаныя дагаворы, памеры ўжо адкрытых крэдытных ліній для катэгорый грамадзян, якія губляюць права на атрыманне льготных крэдытаў, пераглядацца не будуць (незалежна ад павелічэння кошту будаўніцтва).

 

Стаўка крэдытавання з улікам памеру стаўкі рэфінансавання Нацбанка будзе вызначацца на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных  крэдытаў, што дасць магчымасць выраўняць умовы для грамадзян-крэдытаатрымальнікаў, якія будуюць жылыя памяшканні ў адным доме.

Нормы ўказа №185 на грамадзян, уключаных у спісы на атрыманне льготных крэдытаў, але не паспеўшых заключыць крэдытныя дагаворы з банкам, не распаўсюджваюцца.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 417
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 397
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 460
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 669
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2020
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта