Авторизация
 

Iмпартазамяшчэнне – на парадку дня

Iмпартазамяшчэнне – на парадку дня
Кіраўнік дзяржавы 17 чэрвеня наведаў адразу два прамысловыя гіганты на Магілёўшчыне – «Белшыну» і «Баб-
руйскаграмаш». Між тым размова выйшла далёка за рамкі іх дзейнасці. Абмеркавалі ў цэлым работу прамысловасці краіны. У Бабруйск прыехалі кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў і прывезлі з сабой сотні ўзораў імпартазамяшчальнай прадукцыі.

– Мы высокатэхналагічная адукаваная нацыя. Здольны канкурыраваць. І мы будзем канкурыраваць. І для таго, каб наша эканоміка вытрымала, у нас усё ёсць. Людзі, спецыялісты, кіраўнікі, улада ёсць. Не без грахоў. Мы такія, як вы. Можа быць, мы павінны крыху лепш быць, на паўкроку наперадзе… Мы вытрымаем. 

Не паказуха – натуральны парадак

Па прыбыцці ў Бабруйск Прэзідэнт першай справай звярнуў увагу мясцовых улад на шэраг недагледжаных аб’ектаў у горадзе, у тым ліку сацыяльнай інфраструктуры. На факты безгаспадарлівасці ўказаў Камітэт дзяржкантролю перад прыездам Кіраўніка дзяржавы. Рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі была імгненнай:
– Не трэба паказушнічаць! Калі ўжо Прэзідэнта прывезлі кудысьці, вылізалі на квадратным метры. Я ж усё роўна загадзя пагляджу, пасля… Да 1 студзеня каб быў парадак ідэальны. Трэба – знасі, не трэба – дабудоўвай, рабі якую-небудзь вытворчасць. 
Адначасова з развіццём вытворчай базы неабходна будаваць жыллё. І гэта задача не толькі для Бабруйска. Глабальная мэта – не сцягваць насельніцтва ў Мінск, а ствараць умовы для работы і жыцця ў рэгіёнах.  

– Усе льготы (па будаўніцтве жылля) з Мінска перанясіце яму, у Гомельскую, Віцебскую вобласці. Няхай там ставяць завод, а побач жыллё і на тых умовах, што ў Мінску, – сфармуляваў задачу Прэзідэнт. – Сцягваць у Мінск з усёй Беларусі людзей, напэўна, няправільна. Мінск хутка задыхнецца. Трэба «разгрупоўваць» людзей па ўсёй краіне. Але не сілай. Работу далі, жыллё далі – едзьце. 

Санкцыённаму ціску – адпор

На «Бабруйскаграмашы» сабраліся, бадай, усе самыя буйныя прамысловыя гіганты нашай краіны. МАЗ і МТЗ, БЕЛАЗ і «Гамсельмаш», Мінскі маторны завод і «Белкамунмаш», «Амкадор» і «Аўтакампаненты». Два галоўныя пытанні: як заводы працуюць ва ўмовах санкцый і як выконваюць даручэнні па імпартазамяшчэнні. Размова ішла грунтоўная. 

Па словах старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара, звыш 30 % валавага рэгіянальнага прадукту ў вобласці фарміруюць менавіта прамысловыя прадпрыемствы. Санкцыённы ціск у той ці іншай ступені адчулі многія. Але ён пачаўся не сёлета, у такіх умовах працавалі ў мінулым годзе. Выбудоўвалі новыя лагістычныя ланцужкі па закупцы імпартных камплектуючых, працавалі па пераарыентацыі прадпрыемстваў на іншых вытворцаў камплектуючых і па арганізацыі вытворчасці тут. Другі важны аспект – рэалізацыя прадукцыі. У гэтым годзе «адваліўся» рынак Украіны, пераглядаецца рынак Еўрапейскага саюза. Ідзе вялікая работа па пераарыентацыі экспартных патокаў, з якімі прадпрыемствы Магілёўшчыны ў цэлым спраўляюцца. 

Прыклад паспяховага – «Бабруйскаграмаш». Яго прадстаўнікі ў размове з Кіраўніком дзяржавы падкрэсліваюць: па сыравіне, камплектуючым, збыце пытанняў няма. Партфель заказаў распісаны да канца года, працуюць у тры змены, прадукцыя карысная любому аграрыю. Расійскі рынак у агульным аб’ёме экспарту займае амаль 75 %, аднак бабруйчане актыўна працуюць і з Казахстанам, і з іншымі пастсавецкімі дзяржавамі, і нават з афрыканскімі краінамі. 

Геаграфія паставак, дыверсіфікацыя рынкаў, праходжанне плацяжоў, складскія запасы – кіраўнікі прадпрыемстваў дакладвалі пра ўсё вельмі падрабязна. Так жа дэталёва Прэзідэнта цікавіла наяўнасць праблем, пытаўся, якая дапамога для развіцця патрэбна з боку дзяржавы. Важны акцэнт: развіваць адносіны не толькі з традыцыйнымі партнёрамі, як Расія, але і з іншымі сяброўскімі краінамі, напрыклад, з Кітаем. Вялікі патэнцыял Прэзідэнт бачыць і ва ўзаемадзеянні з Індыяй, з паслом якой ён на днях сустракаўся. 
На кантролі Прэзідэнта і шэраг інвестыцыйных праектаў, якія маюць дачыненне да імпартазамяшчэння. Гаварылі пра найноўшыя распрацоўкі айчыннага Мінпрама. Сярод узораў такой тэхнікі будучага прадстаўлены, напрыклад, электрагрузавік «Белкамунмаша». 

Дапамагаць тым, хто дзейнічае

Далей Кіраўнік дзяржавы накіраваўся на ААТ «Белшына». Прадпрыемства сёлета адзначае 50-гадовы юбілей. За студзень – красавік 2022 года прыраслі па экспарце амаль на 15 % у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Асаблівая гордасць – сельгасмашыны, на якія завод дае шэсць гадоў гарантыі. Такога няма нідзе ў свеце. Робяць шыны і для Мінскага завода колавых цягачоў. Прэзідэнт азнаёміўся таксама з вытворчасцю звышбуйнагабарытных шын, а затым пагаварыў з працоўным калектывам прадпрыемства. 
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сітуацыя ў свеце няпростая, але гэта не нагода апускаць рукі. Наадварот, яна падштурхнула нас інтэнсіўней развіваць тэхналогіі, каб як мага больш вузлоў і агрэгатаў вырабляць у сябе. Самае галоўнае – імпартазамяшчэнне. Па словах Прэзідэнта, нямала ўжо зрабілі. Але падыходзіць да гэтага пытання трэба прагматычна і вырабляць толькі тое, што магчыма ў нашых умовах і што будзе сябе акупляць. 

– Канечне, в’етнамскі каўчук мы тут не вырасцім. Але з нашымі сябрамі з В’етнама мы працуем нядрэнна, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 
Усім наказаў напружвацца: «Будзеце варушыцца – будзем дапамагаць». Кіраўнік дзяржавы падзякаваў працоўнаму калектыву «Белшыны» за тое, што ў цяжкія часы не пакінулі прадпрыемства. 

Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ
Фота для ілюстрацыі 
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта