Состоялось общее собрание представителей членов Республиканского союза потребительских обществ

 У агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў з удзелам Прэзідэнта абмеркавалі стан і перспектывы развіцця галіны ў рэгіёнах краіны. 

 

Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзякуючы спажыўкааперацыі ёсць упэўненасць, што ніводны чалавек, нават у самай глухой вёсцы, не застанецца без увагі. «І вы ні ў якім разе не павінны страціць свае ўзровень і статус. Зыходзячы з вашай жа ідэалогіі, накіраванай на дабрабыт чалавека, і павінна выбудоўвацца ўся бізнес-мадэль», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён канстатаваў, што паслугамі спажыўтаварыства ахоплена трэць насельніцтва краіны, яна дае працу 70 тысячам пайшчыкаў. За 104 гады Белкаапсаюз перажыў нямала патрасенняў і пераўтварэнняў.

 
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з гандлю, па сутнасці, пачалася гісторыя беларускай кааперацыі, калі яна стала размяркоўваць прадукты па картках згодна ўстаноўленым нормам і цэнам. «Ды й і цяпер гандаль – галоўнае ў вашай дзейнасці. Гэта асноўная галіна Белкаапсаюза, якая займае амаль 20 працэнтаў усяго тавараабароту на сяле. Менавіта вы абслугоўваеце маланаселеныя вёскі, дзе менш за 10 жыхароў. Такіх кропак на карце Беларусі звыш 5 тысяч. І для старых, якія там жывуць, вашы магазіны, аўталаўкі, нарыхтоўчыя пункты – гэта ўжо цэнтр грамадска-палітычнага жыцця. А вы – галоўныя ідэолагі і прапагандысты», – звярнуў увагу беларускі лідар. Таму тэндэнцыя на змяншэнне колькасці гандлёвых аб’ектаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, павінна быць добра прааналізавана.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на адным з апошніх пасяджэнняў з урадам узнікла дыскусія пра правільнасць умацавання ці аптымізацыі на сяле шэрагу аб’ектаў – аддзяленняў пошты і банкаў, арганізацый сувязі.

 
«Яшчэ раз паўтару сваю пазіцыю: жыццё не стаіць на месцы. Прыходзяць новыя тэхналогіі. У нас няпростая сітуацыя з бюджэтам, калі трэба лічыць і эканоміць кожную капейку. Так у любой краіне. Таму галоўнае – усе паслугі павінны быць даступныя сельскаму жыхару ў тых аб’ёмах, што і ў горадзе, іх якасць павінна пастаянна расці. А што рабіць з занятасцю вызваляемых банкаўскіх ці паштовых работнікаў? Гэта прамы абавязак старшынь райвыканкамаў, якія не заўсёды хочуць займацца такой справай», – заўважыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка арыентуе Белкаапсаюз на развіццё сегмента інтэрнэт-гандлю. «Я не параўноўваю вас з буйнымі сеткамі ў Мінску. Бо прывезці тавар адразу ў адзін гандлёвы аб’ект і зняць прыбытак нескладана. А даехаць да кожнай асобнай вёсачкі не кожны зможа. Але і тут ёсць рашэнне. Паглядзіце, як за апошнія некалькі гадоў развіўся інтэрнэт- і электронны гандаль», – заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт патрабуе не дапускаць парушэнняў у рабоце сельскіх магазінаў. «Абсалютна непрымальныя факты безадказнасці і халатнасці работнікаў. Нават з глыбінкі мне паступаюць скаргі. І толькі не гаварыце, што гэта няпраўда. Я жыў там, дзе вы цяпер працуеце, – у глыбінцы», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
«Падвяргаць небяспецы здароўе людзей, карыстаючыся тым, што пайсці па пакупкі ім больш некуды, – гэта, прабачце, злачынства!» – падкрэсліў беларускі лідар.

 
Разам з тым ён заявіў, што рост цэн недапушчальны і неабгрунтаваны асабліва на сацыяльна значныя тавары. Унутрыведамасны кантроль за імі будзе падмацоўвацца маніторынгам Камітэта дзяржаўнага кантролю і прафсаюзаў. У бліжэйшы час гэты накірунак будзе ўзмацняцца.
«Мы павінны ў гэтай дзікай рынкавай вакханаліі знайсці свой шлях, каб стрымаць цэны. Мы надаём сур’ёзную ўвагу кантролю за цэнаўтварэннем», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. – «Нядаўна я падпісаў адпаведны ўказ. Неабгрунтаваны рост, асабліва на сацыяльна значныя тавары, недапушчальны. Гэта застаецца маім жорсткім патрабаваннем. Ніводны чалавек не павінны пераплачваць за нечыю безгаспадарлівасць».
Таксама Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на работу са стабілізацыйнымі фондамі. Падкрэсліў, што пытанне захаванасці закладзеных бульбы, агародніны і садавіны таксама патрабуе ўвагі. Рэалізацыя закупленай раней прадукцыі не толькі насычае рынак, але і рэгулюе цэны ў міжсезонне.

 
«Цэны на харчаванне растуць і будуць расці пасля пандэміі. Мы нямала ўклалі ў сяло. Насельніцтва нас проста не зразумее, калі будзе вымушана купляць імпартныя прадукты па сусветных цэнах», – сказаў Прэзідэнт.
У цэлым па краіне рэзервы ў перапрацоўцы вялізныя, заўважыў лідар краіны. Па садавінна-агароднінных кансервах доля беларускага тавару на рынку – крыху больш за 50 %, па соках і марынаванай агародніне – 60 %, па дзіцячым харчаванні – 85 %. «І гэта нішы Белкаапсаюза. Займайце іх. Мы будзем вас падтрымліваць. Ідзіце адваёўвайце рынак. Навошта мы імпартуем столькі кетчупаў, салянак, фасолевых і грыбных кансерваў, кукурузы і гарошку? Мы ж усё гэта ў Беларусі можам рабіць. Вы ж хваліцеся, што адраджаеце беларускія промыслы, маркі, ствараеце сучасныя гандлёвыя знакі. А дзе вынік? Ваша задача – выйсці да 2025 года на 90 % перапрацоўкі ва ўласнай сістэме закупак», – даручыў Кіраўнік дзяржавы.

 
Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.