У клопаце пра той куточак, дзе жывеш

Прэзідэнт акрэсліў праблемныя пытанні ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі і назваў галоўны крытэрый яе эфектыўнасці. 

Кожны пяты зварот у Адміністрацыю Прэзідэнта мае дачыненне да работы камунальных служб. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях функцыянавання жыллёва-
камунальнай гаспадаркі. Найбольш турбуе людзей якасць пітной вады і недастатковае добраўпарадкаванне тэрыторый, у тым ліку вуліц і дарог, у населеных пунктах. Таму Кіраўнік дзяржавы хацеў даведацца, як выконваюцца яго неаднаразовыя даручэнні па навядзенні парадку на зямлі. І асабліва пра замацаванне тэрыторый за суб’ектамі гаспадарання. Калі гэта школа, напрыклад, то дзеці павінны своечасова прыбіраць парк насупраць. Калі завод ці іншы прамысловы аб’ект, то навакольная тэрыторыя – падшэфная мясцовых працаўнікоў. Калектывы неабходна за імі замацоўваць і патрабаваць ад іх парадку. І гэта не нагрузка, а размінка, упэўнены Прэзідэнт. Бачыць ён праблемы і ў азеляненні. Не адзінкавыя факты, калі дрэўцы пасадзілі, а яны загінулі. 

Продолжение читайте в ближайшем выпуске районной газеты.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.