Авторизация
 

Удасканаленне і развіццё ЖКГ Беларусі абмеркавалі на семінары ў Мінску

  Рэспубліканскі семінар "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" прайшоў у Мінску 19-20 кастрычніка. Прадстаўлены вопыт арганізацыі работы ў гэтай сферы, прагрэсіўныя рэсурса- і энергазберагальныя тэхналогіі. Вызначаны напрамкі ўдасканалення і развіцця ЖКГ на сярэднетэрміновую перспектыву. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пленарным пася-джэнні семінара. Разгледжаны пытанні зніжэння затрат і павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва.

Рэальныя тарыфы
Аляксандр Лукашэнка заявіў: тарыфы на ЖКП павінны быць пад'ёмнымі для народа. "Стаўлю задачу: з 2018 года праводзім разавае павышэнне тарыфаў толькі на $5 і ў далейшым — ніякага росту без майго ведама".


Удасканаліць сістэму жыллёвых субсідый
"Ураду трэба яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, і ў выпадку неабходнасці прыняць дадатковыя меры па яе ўдасканаленні", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ні адзін чалавек, ні адна сям'я, якія не маюць магчымасці аплаціць ЖКП, не павінны заставацца без дапамогі дзяржавы.


Пра цеплазабеспячэнне
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цеплазабеспячэнне — не толькі адна з найбольш важных жыллёва-камунальных паслуг, але і самая дарагая. Больш за 30 працэнтаў ад сумы жыроўкі зімой — на ацяпленне і падаграванне вады. "Тут ёсць велізарныя рэзервы для эканоміі. Зніжэнне долі імпартуемых газу і энерганосьбітаў, за якія мы расплачваемся валютай, прымушае нас больш актыўна выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва, а ў перспектыве электрычную энергію астравецкай АЭС", — сказаў Прэзідэнт.
Вытворчасць цеплавой энергіі на мясцовых відах паліва сябе апраўдала. Яе сабекошт значна ніжэйшы за аналагічны паказчык на прыродным газе.


Навацыі ў абыходжанні з адходамі
"Найбольш востра гэта праблема стаіць для нашай сталіцы. На палігоне "Паўночны" з 1981 года пахавана 25 млн тон адходаў, што больш як у сем разоў перавышае праектныя нагрузкі. І гару адходаў ужо відаць пры пад'ездзе да горада за некалькі дзясяткаў кіламетраў і з космасу вельмі добра відаць, — адзначыў Прэзідэнт. — Неабходна распрацаваць доўгатэрміновую праграму па рэкультывацыі і закрыцці палігонаў, а таксама ўкараненні новых падыходаў да абыходжання з адходамі. У нас не так шмат свабоднай зямлі, каб будаваць палігоны і складзіраваць смецце. Навука павінна падключыцца і сказаць, што найбольш мэтазгодна: спальваць смецце і атрымліваць ад гэтага энергію або большую яго частку перапрацоўваць".


Юрасобы заплоцяць камунальныя паслугі
"Часта даводзіцца чуць, што даўгі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг перашкаджаюць стабільнай рабоце прадпрыемстваў. Да насельніцтва асаблівых прэтэнзій няма. А вось пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за камунальныя паслугі, — гэта не проста праблема, гэта тормаз развіцця галіны. Прыміце меры",—даручыў старшыням гар-, райвыканкамаў Аляксандр Лукашэнка.


Утойванне безгаспадарчасці
"Мне дакладваюць, што многія рашэнні, прынятыя на дзяржаўным узроўні, часта ігнаруюцца на месцах. Так, перадача няпрофільных аб'ектаў без забеспячэння іх фінансавання заканадаўча забаронена, але такія факты да гэтага часу маюць месца. Трэба разабрацца!—заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ёсць выпадкі, калі памяшканні закрытага прадпрыемства аддаюцца на баланс камунальнікаў. Гэта будзе разглядацца як сур'ёзныя правапарушэнні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што любы аб'ект можна зрабіць патрэбным для раёна і прыбытковым, але для гэтага неабходны ка-піталаўкладанні.


Забяспечыць якасць пітной вады
"У нас у рэспубліцы забяспечана стопрацэнтная даступнасць насельніцтва да пітной вады. У той жа час захоўваецца праблема яе якасці. Гэта неабходна вырашыць да 2025 года", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Недапушчальна, што некаторыя рэгіёны не маюць ачышчальных збудаванняў і да гэтага часу адходы збіраюцца на палях фільтрацыі. "Ёсць самыя сучасныя формы ачысткі — укараняйце. Выкарыстоўвайце перадавы сусветны вопыт, навуку прыцягвайце, шукайце крыніцы фінансавання і дзейнічайце", — даручыў беларускі лідар.


Добраўпарадкаванне—агульная задача
Работа па добраўпарадкаванні нашых гарадоў і вёсак — задача не толькі камунальнікаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Запатрабаваў навесці парадак на будаўнічых пляцоўках і тэрыторыі вакол іх.


Прэзідэнт звярнуў увагу на інфармацыйную работу з грамадзянамі. "Пачуццё ўласніка не нараджаецца само па сабе, яно выхоў-ваецца гадамі, у тым ліку эканомія, беражлівае стаўленне да маёмасці. І тут трэба далучыцца сродкам масавай інфармацыі: паказваць факты і добрай работы, і безгаспадарчага стаўлення", — дадаў кіраўнік дзяржавы.


Нарміраванне затрат у ЖКГ
"Неабходна прадоўжыць забеспячэнне строгага нарміравання матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў. Па-іншаму ў цяперашніх эканамічных умовах быць не можа", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Гэта станоўча ўплывае на фінансавую ўстойлівасць ЖКГ.


"Улічваючы, што арганізацыі абмежаваны ў расходах, недафінансаванне гэтай сферы непрымальна. Акрамя таго, усё, што сэканомлена ў галіне, павінна ў ёй застацца. Гэта будзе стымулам эфектыўнай работы. Вырашэнне іншых праблем за кошт гэтых сродкаў недапушчальна", — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання
"Мы пастараемся да 2020 года адысці ад перакрыжаванага субсідзіравання. Але давядзецца падняць зарплату, прытым істотна. Зможаце яшчэ напалову падняць заработную плату да таго, што ёсць, — калі ласка, мы лю-дзям скажам: вось вам дабаўка да заработнай платы і стопрацэнтная аплата. Гульні ў адны вароты быць не павінна", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Ён падкрэсліў, што адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання павінен ажыццяўляцца за кошт павышэння эфектыўнасці работы галіны, зніжэння затрат, удасканалення нарматываў, дыферэнцыяцыі тарыфаў, мадэрнізацыі ЖКГ.


Структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемая
— Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на далейшае ўдасканаленне існуючай сёння структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Неабходна разумная цэнтралізацыя пры дастатковай свабодзе дзеянняў на месцах, — заявіў Прэзідэнт. — Маё асноўнае патрабаванне — структура павінна быць адзіная і кіруемая. Ад структурных змяненняў не павінен пацярпець ніводны спажывец, людзі ж ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі чакаюць перш за ўсё якасную паслугу па справядлівай цане.


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта