Авторизация
 

Лукашэнка наведаў СТАА "Камунарка"

+
Лукашенко посетил СООО "Коммунарка"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка наведаў СТАА "Камунарка". Кіраўніку дзяржавы далажылі аб тым, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці прадпрыемства, аб рэалізацыі мерапрыемстваў па рэканструкцыі і мадэрнізацыі , павышэнні канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. 
 
Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых відаў вырабаў на мадэрнізаваным абсталяванні, з вытворча-эканамічным і фінансавым станам прадпрыемства, сустрэўся з працоўным калектывам.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што залогам паспяховай дзейнасці прадпрыемстваў і функцыянавання дзяржавы з'яўляюцца парадак і адказнасць. Звяртаючыся да работнікаў ён адзначыў, што 95% з намечанага па мадэрнізацыі ўжо зроблена, 5% яшчэ трэба зрабіць.
Прэзідэнт лічыць важным, што менавіта дзякуючы пільнай увазе дзяржавы ўдалося захаваць "Камунарку" і "Спартак", прадукцыя якіх цяпер шырока вядома і за мяжой добрай якасцю, паколькі яна—з натуральнымі інгрэдыентамі. Гэта звязана з тым, што ў краіне ўдалося захаваць дзяржаўныя стандарты.

Кіраўнік дзяржавы асабліва закрануў пытанне захавання рабочых месц на прадпрыемстве, паколькі на "Камунарцы" ў асноўным жаночы калектыў.
"Трэба перастаць ныць і пачынаць працаваць. І трэба спыніць усялякую балбатню ва ўрадзе, што прыйдзе прыватнік і вырашыць усе пытанні. Цяпер жа трэба жыць і развівацца,— перакананы кіраўнік дзяржавы.—Лішніх грошай сёння няма, таму іх трэба выкарыстоўваць рацыянальна, па-гаспадарску". Ён таксама адзначыў: "Трэба мець на ўвазе—сітуацыя ўсюды рэзка змянілася. Нашы партнёры ў Расіі яшчэ ў горшай сітуацыі, чым мы, і дзякуй ім, што яны нам па вялікім рахунку дапамагаюць".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што айчынныя вытворцы павінны вучыцца ў замежных калег, пераймаць іх вопыт.У ходзе наведвання асаблівая ўвага надавалася пытанням гандлю і лагістыкі. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з працоўным калектывам адказаў на пытанні, якія маюць дачыненне да далейшага развіцця прадпрыемства, маючай адбыцца пенсіённай рэформы і змяненняў у аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Ён паабяцаў, што пытанне з тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі будзе вырашацца на карысць людзей. 
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што пасля пераліку Камітэтам дзяржкантролю кошту жыллёва-камунальных паслуг высветлілася, што насельніцтва кампенсуе расходы не на 30%, а на 40,2.

"За кошт зніжэння сабекошту паслуг ЖКГ мы да канца года будзем кампенсаваць 50%  кошту паслуг. Гэта значыць не за кошт павелічэння тарыфаў, а за кошт камунальшчыкаў. Яны там скароцяць сабекошт, затраты,—адзначыў кіраўнік дзяржавы.—Пакуль на гэтым спыніліся. У бліжэйшы час я падпішу ўказ, хоць вусна я ўжо аддаў распараджэнне".
"Формула простая: за ўсё трэба плаціць. Калі вы не плаціце поўную суму, значыць, за гэты кавалак нехта за вас павінен заплаціць", —канстатаваў Прэзідэнт.

"Мы хацелі б, каб да канца года было 50%, у наступным годзе—75%, яшчэ праз два гады —100%,—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.— Давайце пакуль 2018 год пакінем, дажывём да яго, а там паглядзім, колькі вы будзеце плаціць".
Прэзідэнт адзначыў, што рашэнне па тарыфах на наступны год будзе прымацца зыходзячы з работы эканомікі. 
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў краіне будзе мадэрнізавацца сістэма аказання паслуг ЖКГ, зыходзячы з сусветнага вопыту.

Павышэнне пенсіённага ўзросту
"Я схіляюся да таго, што мы павінны ісці паступова і акуратна,—адзначыў кіраўнік дзяржавы. —Я прыхільнік таго, каб пенсіённы ўзрост павысіць на 3 гады, кожны год па палавінцы".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што выхад на пенсію з 55 і 60 гадоў застаўся толькі ў Беларусі і Расіі. "Не трэба думаць, што калі перадпенсіённы ўзрост—выкінуць на вуліцу. Калі не працуеш, цябе і ў неперадпенсіённым узросце звольняць. Цяпер трэба выкладвацца,— адзначыў Прэзідэнт.—Але калі пенсіянер можа працаваць, добры спецыяліст і яшчэ можа падрыхтаваць сабе замену, то яму наогул трэба даплачваць як настаўніку, таму што падрыхтаваць спецыяліста—гэта вялікія грошы".  

Прэзідэнт расказаў, што ў свой час яму прапаноўвалі змяніць існуючую ў краіне пенсіённую сістэму на накапляльную. Аднак ён не падтрымаў гэту ініцыятыву, пры гэтым дазволіўшы яе на добраахвотнай аснове. "Можа, калі-небудзь наша грамадства прыйдзе да таго, каб разбурыць гэту сістэму і пакінуць толькі накапляльную".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі будуць "ствараць рабочыя месцы для добрых спецыялістаў—спецыялістаў заўтрашняга дня, і да гэтага трэба рыхтаваць нашых дзяцей". Пры гэтым у Беларусі не дадуць у крыўду людзей, у якіх ужо 20-30-гадовы стаж за плячамі. Такія спецыялісты спакойна дапрацуюць да пенсіі і змогуць працаваць далей. Але пастаянна будзе канкурэнцыя рабочай сілы. 
Развіваючы тэму сучасных рабочых месц, кіраўнік дзяржавы сказаў, што стварэннем супервытворчасцей Беларусь забяспечвае сваёй прадукцыі канкурэнтаздольнасць на рынку. 
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі ніхто не застанецца без работы, і звярнуў увагу, што па яго даручэнні ў гэтым годзе будзе створана 50 тыс. рабочых месц.

Кантроль за цэнаўтварэннем 
Паводле слоў Прэзідэнта, у I квартале ў сярэднім па краіне ўжо ёсць больш за 4% росту цэн, вялікую ўдзельную вагу ў гэтым складаюць жыллёва-камунальныя паслугі.
Але больш за ўсё ён занепакоены ростам цэн у сферы гандлю.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне створана моцная сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, існуе антыманапольнае заканадаўства.

Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта