Независимая Беларусь - высшее счастье

Год народнага адзінства паказаў усяму свету згуртаванасць і стойкасць беларусаў. Пра гэта Прэзідэнт заявіў 28 студзеня ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Нам трэба не толькі захаваць краіну ў жорнах новага перадзелу свету, але і пабудаваць будучыню, захаваўшы мір, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Па словах лідара краіны, далейшае развіццё дзяржавы будзем працягваць зыходзячы з ментальных традыцый, а нашы ідэалы і каштоўнасці застануцца непахіснымі. Крыніца – гістарычная памяць, таму так важна расследаваць злачынствы супраць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Найвышэйшае шчасце – незалежная Беларусь, гэтага нельга страціць. Паспрыяе таму згуртаванасць грамадзян і ўзмоцненыя прававыя механізмы абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага строю. 

Выступленне Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі слухалі звыш 2,5 тысячы чалавек. Такі шырокі фармат мерапрыемства – ініцыятыва, прапанаваная падчас работы Кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах, якую ён падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і Мінска традыцыйна сярод прысутных – вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і міжнародных арганізацый, рэлігійных канфесій, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь.

У важным дзяржаўным мерапрыемстве ўдзельнічала і дэлегацыя Міёршчыны, якую ўзначаліў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў. У складзе старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба, кіраўнік спраў Наталія Брадніцкая, старшыні Дзісненскага гарвыканкама Яўгеній Баран і Павяцкага сельвыканкама Віктар Бандарэнка. У наступным нумары яны падзеляцца сваімі ўражаннямі з чытачамі раённай газеты. 


Наталія СТАНКЕВІЧ

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.