Слово делегатам

Марыя БАНІФАТАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу закранула ўсе бакі нашага жыцця: сітуацыю ў свеце і краіне, яе эканамічнае і сацыяльнае развіццё, бяспеку людзей. Увогуле, усё тое, што мы абмяркоўвалі падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі. Сёння ў Беларусі склалася складаная знешнепалітычная сітуацыя, і гэтаму надаецца значная ўвага. Наш Прэзідэнт гаворыць пра набалелыя праблемы адкрыта і шчыра. Гэта падкупляе. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: мы можам адстаяць сваю дзяржаву, бо мы цэласная нацыя. І рэспубліка наша павінна быць цэласнай, каб квітнець і развівацца. Для гэтага ў нас ёсць усе ўмовы. Асаблівая ўвага – моладзі, каб будавала сваю будучыню на сваёй Радзіме. Тут рэальна і па сілах атрымаць годную адукацыю, стварыць моцную сям’ю, узвесці ўласнае камфортнае жыллё. Каб звязвалі свае спадзяванні і планы са сваёй Айчынай. Вялікую ўвагу Прэзідэнт надаў артыкулу аб захаванні гістарычнай памяці. Невыпадкова 2022-і аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Акцэнтавана ўвага на развіцці атамнай энергетыкі ў мірных мэтах. І галоўны пасыл: Беларусь – мірная дружалюбная дзяржава. Так было і будзе ў наступным.

Яўген БАРАН, старшыня Дзісненскага гарвыканкама:

– Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу – падзея адметная і значная. Кожны год прыцягвае да сябе вялікую ўвагу як унутры краіны, так і за яе межамі. У сваім выступленні Прэзідэнт закрануў усе важныя пытанні: унутраная і знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Што да апошняга, акцэнтаваў увагу на тым, што беларусы – міралюбівы народ. Мы нікому не пагражаем, але і нікога не баімся. Сваім працалюбствам і дысцыплінаванасцю за час суверэннай Беларусі мы шмат зрабілі і маем рэзервы для далейшага развіцця. Удзельнічаць у такім мерапрыемстве – пачэсна і адказна. Вярнуўся з высокай матывацыяй на працу і намерам данесці да грамадзян нашага гарадка, працоўных калектываў важныя аспекты, агучаныя з трыбуны кіраўніком дзяржавы.

Віктар БАНДАРЭНКА, старшыня Павяцкага сельвыканкама:

– Прааналізаваўшы тры пытанні, якія Прэзідэнт агучыў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, прыйшоў да выніку, што наша грамадства падтрымлівае лідара дзяржавы і мабілізуецца на выкананне пастаўленых задач. Жыццё не стаіць на месцы і наш абавязак – адпавядаць запытам часу.
У рабоце з насельніцтвам буду кіравацца даведзеным курсам. За суверэнітэт і незалежнасць мы павінны змагацца разам: стараннай працай, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Пасля мерапрыемства ўдзельнікі адзінадушна адзначылі: мы ўсе і далей пакрочым у нагу з Прэзідэнтам.
Што наконт сельсавецкай работы, звернута ўвага на пустое і трухлявае жыллё, прадастаўленне гараджанам участкаў у радыусе 200 кіламетраў. Кожны куточак зямлі павінен выкарыстоўвацца па прызначэнні і з толкам. Мая задача як старшыні сельвыканкама – забяспечыць надзелам кожнага жадаючага весці асабістую падсобную гаспадарку.

Марыя БАНІФАТАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу закранула ўсе бакі нашага жыцця: сітуацыю ў свеце і краіне, яе эканамічнае і сацыяльнае развіццё, бяспеку людзей. Увогуле, усё тое, што мы абмяркоўвалі падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі. Сёння ў Беларусі склалася складаная знешнепалітычная сітуацыя, і гэтаму надаецца значная ўвага. Наш Прэзідэнт гаворыць пра набалелыя праблемы адкрыта і шчыра. Гэта падкупляе. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: мы можам адстаяць сваю дзяржаву, бо мы цэласная нацыя. І рэспубліка наша павінна быць цэласнай, каб квітнець і развівацца. Для гэтага ў нас ёсць усе ўмовы. Асаблівая ўвага – моладзі, каб будавала сваю будучыню на сваёй Радзіме. Тут рэальна і па сілах атрымаць годную адукацыю, стварыць моцную сям’ю, узвесці ўласнае камфортнае жыллё. Каб звязвалі свае спадзяванні і планы са сваёй Айчынай. Вялікую ўвагу Прэзідэнт надаў артыкулу аб захаванні гістарычнай памяці. Невыпадкова 2022-і аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Акцэнтавана ўвага на развіцці атамнай энергетыкі ў мірных мэтах. І галоўны пасыл: Беларусь – мірная дружалюбная дзяржава. Так было і будзе ў наступным.



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.