День Победы и эпидситуацию обсудили на совещании у Александра Лукашенко 3 мая

 Найважнейшыя пытанні абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта трэцяга мая.

Значнасць парада высокая

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў глыбокае значэнне парада ў гонар 75-годдзя Перамогі:


«Мы не можам адмяніць парад. Я доўга думаў. Вядома, гэта эмацыянальная, глыбока ідэалагічная рэч. Трэба помніць, што тыя людзі (удзельнікі вайны. – Заўвага БЕЛТА) паміралі, можа, і ад вірусаў, іншых хвароб. Але яны гэта не адчувалі часам і пра тое не думалі. І паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала. І падумайце, што скажуць людзі. Можа, не адразу, праз дзень, праз два скажуць, што спалохаліся».


Пры гэтым Прэзідэнт папярэдзіў арганізатараў, што «нікога цягнуць на гэта мерапрыемства не трэба». Дастаткова жадаючых – тысячы і тысячы людзей хочуць, каб яно адбылося. Сярод іх і ветэраны Узброеных Сіл. Яны першыя запатрабавалі, каб іх прывезлі на мерапрыемства. Многім за 90. Аднак Прэзідэнт прытрымліваецца сваёй тактыкі – старых людзей трэба паберагчы.
«Мяне вельмі хвалюе, што людзі не адобраць, калі мы, спалохаўшыся, разбрыдзёмся па норах. І наогул, Беларусь – жывы помнік той вайны. Думаю, што ў гэты дзень тут маглі б прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў», – дадаў беларускі лідар. Асобныя расійскія дэпутаты і сенатары выказалі жаданне наведаць парад у Мінску. Прэзідэнт упэўнены, што гэта не самае небяспечнае з пункту гледжання эпідэміёлагаў і вірусолагаў мерапрыемства, бо ўсё будзе арганізавана належным чынам.

Захворваемасць стрымліваем

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ўдаецца стрымліваць захворваемасць у цэлым. Што да інфекцыйных хвароб, то мы ідзём дакладна з прагнозам Міністэрства аховы здароўя і профільных спецыялістаў.


Катастрофы няма, але пакуль нельга расслабляцца. «Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета. Думаю, што з божай дапамогай справімся, – гаварыў Аляксандр Лукашэнка. – Губернатары на гэта нацэлены. У іх пасяўная кампанія – праблема нумар два. Галоўнае цяпер – дапамагчы ўрачам, Міністэрству аховы здароўя».


Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер важней за ўсё сітуацыя па пнеўманіях. Назіраецца (няхай на 40 – 50 чалавек за чатыры месяцы) прырост да леташняга ўзроўню.
На штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца звыш 200 чалавек. Апаратаў ШВЛ – 2,5 тысячы плюс 1,5 тысячы наркозна-дыхальных, калі спатрэбяцца.


Прэзідэнт заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманій толькі ў 30 працэнтаў дыягнаставаны COVID-19. Вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў. Сродкі аховы нават экспартуем. Лекаў хапае. Лечаць самымі сучаснымі спосабамі.

Смяротнасць
зніжаецца

Беларускі лідар расказаў, што за чатыры месяцы агульная смяротнасць у краіне зменшылася на 1,5 працэнта. Добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаў ён пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз некалькі гадоў запар.


На 2 мая зафіксавана 97 памерлых пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд летась ад хвароб сістэмы кровазвароту не стала амаль 25 тысяч чалавек, ад анкалогіі – прыкладна 6,4 тысячы. Што ўразіла Прэзідэнта – ад атручэння алкаголем памерлі 482 чалавекі, у выніку самазабойстваў – 470. А гэта амаль тысяча. Пажары забралі жыцці 218 чалавек. У дарожных аварыях за чатыры месяцы загінулі 163. Патанулі 89 – амаль столькі, колькі ад розных хвароб, ускладненых COVID-19.

Фота БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.