Авторизация
 

Аляксандр Лукашэнка: «Прафсаюзны рух з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам будаўніцтва краіны»

 Аляксандр Лукашэнка 28 лютага прыняў удзел у VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў сабраліся больш за 500 дэлегатаў, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці. 

На шляху
сацыяльнага дыялогу
У цэнтры найважнейшых эканамічных і палітычных падзей заўсёды былі прафсаюзы, звярнуў увагу Прэзідэнт. Паводле яго слоў, гэта сапраўды народная арганізацыя – той неабходны фундамент, на якім трымаецца баланс у грамадстве.
На фоне скарачэння колькасці членаў прафсаюзаў у некаторых суседзяў Беларусь выглядае дастойна. Ахоп прафсаюзным членствам складае 93 %. Між тым у Эстоніі – толькі 5 %, у Літве – 8 %, у Польшчы – 13 %. У выніку іх прафсаюзы пазбаўлены магчымасці выступаць паўнацэнным бокам сацыяльнага партнёрства. Разбураецца сістэма трыпартызму і ў цэлым сацыяльнага балансу ў грамадстве.


– Сёння прафсаюзы – ужо не разрозненыя арганізацыі, а адзіны рух, з якім лічацца і голас якога чуюць і наймальнікі, і органы ўлады. Важна, што вы не проста назіраеце за тымі працэсамі, якія адбываюцца ў краіне, а непасрэдна ў іх удзельнічаеце. Гэтым і тлумачыцца эфектыўнасць вашай дзейнасці, – сказаў Прэзідэнт.


Яскравым прыкладам паспяховага супрацоўніцтва прафсаюзнага руху і дзяржаўных інстытутаў беларускі лідар назваў актыўнае садзейнічанне арганізацыі ў правядзенні найважнейшых палітычных кампаній. Ён таксама адзначыў аператыўнасць і актыўны ўдзел ФПБ у рэалізацыі рашэнняў Пятага Усебеларускага народнага сходу і асноўных палажэнняў прынятай на ім праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.


Словам, Федэрацыя – магутная структура, якая не толькі клапоціцца пра чалавека на вытворчасці, а вырашае і мноства іншых задач – ад аднаўлення гістарычнай памяці да фарміравання грамадзянскай пазіцыі народа.

Падключыць
прыватны сектар
З 2015 года, калі прайшоў папярэдні з'езд, створана звыш 4,2 тысячы прафсаюзных арганізацый, з іх 75 % – на прыватных прадпрыемствах.


Прэзідэнт падкрэсліў, што ў першую чаргу прафсаюзы – гэта гарант і абаронца правоў работнікаў па ўсіх напрамках, у тым ліку і на прадпрыемствах у прыватным сектары. На яго думку, пярвічкі дарэчы і там. Работа па іх стварэнні вядзецца, але ёсць складанасці. У той жа час эфектыўнасць працоўных адносін без узаемнай адказнасці немагчыма, перакананы Аляксандр Лукашэнка.


– Без працоўнай, тэхналагічнай дысцыпліны не будзе канкурэнтаздольнай якаснай прадукцыі, а значыць – не будзе збыту, грошай і дастойнай зарплаты на прадпрыемствах, – дадаў ён.


У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы закрануў пытанні аховы працы. За пяць гадоў прафсаюзы выявілі звыш 300 тысяч парушэнняў. Спынена больш за 10 тысяч адзінак машын і абсталявання, якія маглі стаць прычынай траўмавання людзей.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў знаходзіць прычыны і прымаць строгія рашэнні па выкараненні траўматызму на вытворчасці.

Занятасць
і зарплата
У ліку пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі прафсаюзаў, рост і своечасовая выплата заработнай платы, забеспячэнне поўнай і прадукцыйнай занятасці, падтрымка найбольш сацыяльна слабаабароненых катэгорый работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы, кантроль выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, павышэнне прадукцыйнасці працы і якасці выпускаемай прадукцыі.


– Але ёсць вынікі. Гэта макраэканамічная стабільнасць і зніжэнне інфляцыі. Задача захаваць інфляцыю на ўзроўні не вышэй за 5 працэнтаў выконваецца, нягледзячы на наймацнейшы знешні націск. Вы самі бачыце, як складваюцца адносіны з нашымі асноўнымі партнёрамі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Разам з тым па некаторых напрамках ёсць недапрацоўкі. Напрыклад, эфектыўнасць сельскагаспадарчага комплексу, асобныя праекты па мадэрнізацыі прамысловасці, развіццё адукацыі і навукі. Іх неабходна дэталёва прааналізаваць, захаваць вытворчасці і працоўныя калектывы.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на Пятым Усебеларускім сходзе была пастаўлена задача стварыць за пяцігодку не менш за 250 тысяч новых рабочых месцаў. Прычым высокапрадукцыйных.

Заробак –
у тэрмін
Прэзідэнт адзначыў: па інфармацыі прафсаюзаў, найбольшую занепакоенасць выклікаюць факты несвоечасовай выплаты заробку. Паводле яго слоў, затрымкі характэрныя для шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый Віцебскай вобласці. А паколькі няма адлічэнняў у ФСАН, работнікаў пазбаўляюць і часткі пенсіі. Адказнасць за затрымкі павінны несці кіраўнікі прадпрыемстваў, бо своечасовы заробак – адзін з найважнейшых паказчыкаў эфектыўнасці работы кіраўніцтва.

Разабрацца
ў сістэме
– У чацвёртым квартале мінулага года мы дасягнулі ўзроўню зарплаты бюджэтнікаў не ніжэй за 80 % ад яе узроўню па краіне. На 2020 год пастаўлена дакладная задача – захаваць паказчыкі. Для гэтага ёсць адпаведныя сродкі. Зарплата настаўніка павінна дасягнуць 100 працэнтаў ад сярэдняй па краіне, а ўрача – 150 працэнтаў, – сказаў беларускі лідар.


Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што ў пытанні павышэння зарплат трэба апасацца разбалансіроўкі сістэмы, калі рабіць гэта за адзін раз. Гаворачы аб заработнай плаце работнікаў бюджэтных арганізацый, Прэзідэнт згадаў аб нядаўна ўведзеных новых падыходах да яе налічэння. Паўтарыў, што ні ў якім разе яна не павінна знізіцца. Запатрабаваў узяць на кантроль арганізацыі, дзе ўзровень зарплаты ніжэйшы за Br500.

Зарплата,
а не «дармаплата»
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць надзейнай абароны тых, хто добрасумленна шчыруе на прадпрыемствах і ў арганізацыях, нагадаў аб ролі прафсаюзаў у супрацьдзеянні адваротным фактам. Заклікаў падтрымліваць людзей працы.


– Чалавек-працаўнік павінен быць абаронены. Грошай шкадаваць для такіх людзей не трэба. А вось яго, хто сёння не працуе, не трэба баяцца прафсаюзам прымусіць працаваць, – яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Вы (прафсаюзы. – Заўвага БЕЛТА) дзяржаўнікі. І мы ўсе ў гэты складаны час для нашай краіны з вамі разам у адным шэрагу павінны вырашаць гэтыя праблемы, ні на каго не спіхваючы іх. Браць і вырашаць.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць абароны працуючых жанчын, бо ў іх руках – дэмаграфічная стабільнасць дзяржавы.

Змяніць
пенсіённую сістэму
Федэрацыя прафсаюзаў выступае за ўнясенне змяненняў у пенсіённае заканадаўства. Паводле слоў Прэзідэнта, яе ініцыятыва заслугоўвае асаблівай увагі. Пенсіённая сістэма сябе зжыла. Трэба рабіць так, каб чалавек разумеў: працаваць лепш – значыць і на пенсіі будзе лепш. «Ураўнілаўкі быць не павінна!».


Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, краіна вывучае вопыт іншых краін, у тым ліку і Расіі. Неабходна параіцца з тымі, што ўкараняў накапляльныя і іншыя віды пенсій. З улікам іх вопыту у Беларусь прыйдзе найлепшая, справядлівая сістэма пенсіённага забеспячэння. Абарона інтарэсаў пенсіянераў – найважнейшы прыярытэт для дзяржавы.

Цэны замарозіць
Аляксандр Лукашэнка насцярожаны ростам цэн на некаторыя прадукты харчавання. Ужо за студзень яны павысіліся больш чым на 1 %.
Паводле даных ФПБ, за студзень 2020 года да снежня 2019-га спажывецкія цэны на многія прадукты харчавання захаваліся на былым узроўні. Разам з тым растуць цэны на малочную прадукцыю, а таксама моркву, буракі, яйкі, грэцкія крупы. Адзначаецца рост цэн на памідоры і агуркі. Патаннелі свініна (на 5,2 %) і аўсяныя крупы (на 1,3 %).
Прэзідэнт падкрэсліў, што прафсаюзы не павінны заставацца ўбаку. Неабходна трымаць цэны на 20 сацыяльна значных прадуктаў харчавання.

Фота БЕЛТА.

Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта