Авторизация
 

Пра ўдзел у міжнародным форуме "Прафсаюзы і будучыня сферы працы"

Об участии в международном форуме "Профсоюзы и будущее сферы труда"Наш карэспандэнт  27-28 красавіка прыняла ўдзел у міжнародным форуме "Прафсаюзы і будучыня сферы працы". Эмоцыі перапаўняюць. Канструктыўныя размовы з прадстаўнікамі ўлады, экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны, на цукеркавую фабрыку "Камунарка", лячэбныя працэдуры ў прафсаюзным санаторыі "Крыніца", знаёмствы з калегамі па пяры… І гэта няпоўны пералік убачанага і перажытага на двухдзённым форуме ў Мінску.

 

Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства сталі прадстаўнікі 30 дзяржаў. Гэта эксперты ў вобласці працоўнага права, кіраўнікі міжнародных прафсаюзных арганізацый з Азербайджана, Бразіліі, Ізраіля, Іспаніі, Казахстана, Кубы, Кітая, Латвіі, Расіі, Францыі, Чэхіі, Эстоніі…У рабоце форума прыняў удзел урад Беларусі, старшыні пярвічак буйнейшых устаноў і прадпрыемстваў краіны, навукоўцы, дыпламаты... Дэлегаты абмеркавалі глабальныя выклікі будучыні ў працоўнай сферы.


Цырымонія адкрыцця форума адбылася ў Доме прафсаюзаў. Па словах старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла ОРДЫ, у эканоміцы краіны адбываюцца працэсы мадэрнізацыі, якія разам з плюсамі прыносяць мінусы. Адна з вялікіх пагроз — незапатрабаванасць некаторых прафесій. У бліжэйшым часе могуць знікнуць спецыяльнасці бухгалтара, фармацэўта, страхавога агента. Разам з тым, з'явяцца новыя. Абараняць правы і сацыяльныя гарантыі работніка — задача прафсаюзаў. Летась у Беларусі ініцыявана страхаванне па беспрацоўі, што не дапусціць рэзкага зніжэння ўзроўню жыцця. Яшчэ адна ініцыятыва прафсаюзаў — кампенсацыя заробку пры неплацежаздольнасці наймальніка. Акрамя таго, прафсаюзы настойваюць, каб у калектыўныя дагаворы ўключаліся нормы па абавязковым перанавучанні і павышэнні кваліфікацыі.


Об участии в международном форуме "Профсоюзы и будущее сферы труда"Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына КАСЦЕВІЧ звярнула ўвагу: актуальныя меры ад беспрацоўя — авалодванне запатрабаванымі прафесіямі, адкрыццё ўласнай справы... Гэтаму спрыяюць службы занятасці.


Пасля прэс-канферэнцыю з журналістамі правялі старшыня федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл ОРДА і міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. Прыкмечана, што за апошні час сюжэтаў і матэрыялаў пра прафсаюзную галіну павялічылася. І па словах міністра, гэта апраўдана. Бо журналісты пішуць пра жыццё, а прафсаюзы заўсёды там, дзе рэчаіснасць. Адказваючы на пытанні пра перспектыву, Міхаіл Орда сказаў, што ва ўмовах мадэрнізацыі і рэструктурызацыі прадпрыемстваў важна падтрымліваць людзей, павышаць іх кваліфікацыю, удасканальваць сістэму грамадскага кантролю, а пытанні па абароне правоў прадугледжваць у калектыўным дагаворы.


Прэс-канферэнцыя прайшла ў прафсаюзным санаторыі "Крыніца". Гэта магутнейшая здраўніца краіны ў аграгарадку Ждановічы каля Мінска, разлічаная на 450 месц. Экалагічна чыстая прырода на беразе Мінскага мора побач з сасновым лесам. Разам з тым, выдатная інфраструктура і дзве тысячы лячэбых паслуг. Усе віды масажу, сухія вуглякіслыя і іншыя ванны, гразі, апаратная фізіятэрапія, касметалогія, дыягностыка, інгаляцыі, інфрачырвоная саўна… Усяго не пералічыць. Тое, што ўдалося паспрабаваць карэспандэнту ў дзень форума,—кропля ў моры. Між тым, задавальнення хопіць надоўга.


Назаўтра журналісты адправіліся на брэндавую цукеркавую фабрыку "Камунарка". "Мы вельмі рады, калі ў нас многа гасцей. Нам ёсць чым ганарыцца, што паказаць і чым здзівіць," — прывітаў журналістаў генеральны дырэктар Іван ДАНЧАНКА. Ён падрабязна расказаў пра гісторыю прадпрыемства і этапы яго развіцця, звярнуў увагу на прынцыпы кіравання персаналам і сацыяльную абарону работнікаў.


Пасля мадэрнізацыі на фабрыцы павялічылася вытворчасць, з'явіліся новыя тэхналогіі, лініі і вакансіі… Толькі летась іх створана 60, сёлета яшчэ 10. Многім кадрам прыйшлося перакваліфікавацца. Фабрыка актыўна заахвочвае да работы моладзь, якая свабодна і лёгка спраўляецца са складанымі машынамі. Цяпер на фабрыцы занята 1656 чалавек, з іх 75 % жанчын.


Прадпрыемства мае добра развіты калектыўны дагавор, у якім прадугледжана сістэма льгот і дадатковых выплат. Вялікая ўвага — сем'ям. Акрамя дзяржаўнай дапамогі ў 240 рублёў, матулі атрымліваюць яшчэ 40 рублёў ад фабрыкі. У дырэктара "Камунаркі" свае метады матывацыі і стымулявання працы. Самы просты з іх — матэрыяльны. У тутэйшых работнікаў заробак вышэй, чым па галіне ў цэлым.


Журналісты прайшліся па цэхах, падзівіліся тэхналагічнаму аснашчэнню, прадэгуставалі прадукцыю, удыхнулі салодкі водар цукерак. Дарэчы, на фабрыцы ёсць паслуга экскурсій для ўсіх ахвотнікаў. Сустрэлі і праводзілі журналістаў "Чырвоныя шапачкі", таксама адзін з брэндаў прадпрыемства. А славутая Алёнка на абгортцы салодкіх вырабаў — аказваецца, дачка савецкага касманаўта Валянціны Церашковай. Калісьці дзяўчынка з мамай прыйшла на фабрыку, сфатаграфавалася і стала першым тварыкам шакаладу.
Пасля салодкага прыёму журналісты адпачывалі ў гасцініцы "Турыст"…

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта