Авторизация
 

З'езд вучоных Беларусі пройдзе ў Мінску

 II З'езд вучоных Беларусі стане выніковым мерапрыемствам Года навукі. Будуць вызначаны доўгатэрміновыя найбольш актуальныя задачы і напрамкі развіцця навуковай сферы.

З'езд вучоных Беларусі пройдзе 12-13 снежня ў Мінску. Паўдзельнічаюць дзве тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. Прыедуць вядомыя навукоўцы Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.
На з'ездзе будуць працаваць секцыі: "Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні" (у Інстытуце фізікі НАН), "Тэхнічныя навукі — Індустрыя 4.0" (БНТУ), "Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне" (БДУ), "Сучасныя біятэхналогіі" (Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН), "Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі" (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), "Айчынная гуманітарыстыка — таварыству" (Прэзідыум НАН Беларусі), "Інавацыйны аграпрамысловы комплекс" (НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі), "Моладзь і новыя гарызонты навукі" (Ліцэй БДУ). Пройдуць пасяджэнні Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і Кансультацыйнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій.


Ключавым дакументам II З'езда вучоных Беларусі стане праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Ён праходзіць грамадскае абмеркаванне. Вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць эканамічны рост Беларусі і выхад на сусветны ўзровень.


Стратэгію распрацавалі вучоныя НАН Беларусі. Улічвалі заўвагі і прапановы органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Мяркуецца, што да 2040 года навукаёмістасць ВУП складзе 3%, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак — 30% у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі—10%. У агульным аб'ёме вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў 25% зойме інавацыйная прадукцыя. 

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта