Получить опыт на форуме в Минске

Получить опыт на форуме в Минске25 сакавіка ў Мінску пройдзе форум "Павышэнне эфектыўнасці вытворчасці ў сельскай гаспадарцы". Асноўная яго тэма—укараненне тэхналагічных і тэхнічных інавацый.

Падчас мерапрыемства будуць абмеркаваны актуальныя праблемы і патрэбы галіны, пошук прадукцыйных рашэнняў павышэння эфектыўнасці і рэнтабельнасці сельгаспрадпрыемстваў. Удзельнікі змогуць абмяняцца вопытам, даведацца аб магчымасцях укаранення інавацый і г. д.  
Работа будзе арганізавана ў чатырох паралельных галіновых секцыях: "Буйная рагатая жывёла", "Свінагадоўля", "Птушкагадоўля","Раслінаводства".

Да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду, прадстаўнікі Белдзяржветцэнтра, НАН па жывёлагадоўлі, раслінаводстве, механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама вядучыя кампаніі—вытворцы тавараў (паслуг) для сельгаспрадпрыемстваў. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць важную інфармацыю аб перспектывах росту і развіцця, набудуць новыя магчымасці і сувязі. 
Для ўдзелу ў форуме трэба пакінуць заяўку на сайце www.apkforum.by альбо па тэлефоне 8 (017) 335-32-00. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.