Авторизация
 

У Мінску прайшоў V Форум маладых журналістаў

+
В Минске прошёл V Форум молодых журналистовУ Мінску прайшоў V Форум маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню". Сабраліся разам парадку 150 калег з рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Карэспандэнт раёнкі таксама паехаў у сталіцу, каб падыскутаваць з газетчыкамі на тэму духоўнасці і прафесійнай этыкі.
 
В Минске прошёл V Форум молодых журналистовСУСТРЭЛІСЯ ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяры, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны. Адкрыццё форума пачалося з афіцыйнай часткі. Перад намі выступіў настаяцель Усіхсвяцкага прыхода Мінска протаіерэй Фёдар Повны. 
—Сярод "хвароб" інфармацыйнай прасторы—хлусня, пустаслоўе і шматслоўе,—  чую з вуснаў рэлігійнага дзеяча.—За ілжывымі інфармацыйнымі закідамі стаяць жыцці людзей і дзяржаў. Але выявіць ашуканца нескладана. Страх Божы—выдатны дэтэктар хлусні.
 
В Минске прошёл V Форум молодых журналистовДалей гасцей чакала экскурсія па Храме-помніку і інтэрактыўная праграма ў Нацыянальным мастацкім музеі. У завяршэнні праграмы першага дня маладыя журналісты сустрэліся з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым. Ён лічыць, што дзяржаўныя медыя дапамаглі зрабіць Год культуры яркім, поўным і маштабным. 

НАЗАЎТРА форум скончыўся. У Доме прэсы падыскутавалі на тэму "Маральнасць як асновавытворны прынцып прафесійнай дзейнасці журналіста". Асабістымі развагамі падзяліліся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі і міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў" і галоўны рэдактар газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак узнагародзіў лепшых журналістаў у прэміі "Дэбют". Сярод аглядальнікаў вызначылася мая аднакурсніца з Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, цяпер спецыяльны карэспандэнт газеты "Звязда" Вераніка Пуставіт. Пэўны час знаёмы з намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Знамя Юности" Мікалаем Мачэкіным (уладальнік лепшага паста ў Facebook) і спецыяльным карэспандэнтам газеты "СБ. Беларусь сегодня" Святланай Ісаёнак (лепшы рэпарцёр)… 

В Минске прошёл V Форум молодых журналистовДАРЭЧЫ, менавіта форум дапамог сустрэцца з многімі аднагрупнікамі, якіх раскідаў лёс па розных кутках краіны. Напрыклад, Яніна Раманюк працуе ў знаёмай з дзяцінства раённай газеце "Чырвоная звязда" Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці адказным сакратаром. А мінчанін Сяргей Нікановіч уладкаваўся ў "Звязду" фотакарэспандэнтам. Успомнілі мінулае за кубачкам кавы. 

Ігар МАТЭЛЕНАК. 
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 289
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 057
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 196
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 658
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 396
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта