IV Форум молодых журналистов

IV Форум молодых журналистов Каля 150-ці прадстаўнікоў з розных беларускіх выданняў, у тым ліку і "Міёрскіх навін", завіталі ў Мінск на ІV Форум маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых", каб абмяняцца прафесійным вопытам і навучыцца новаму. Натхнёныя цікавымі сустрэчамі, трэнінгамі, дыскусіямі, майстар-класамі вядучых сродкаў масавай інфармацыі, удзельнікі вярнуліся дадому, каб з новымі сіламі і ідэямі працягнуць сваю штодзённую, ды такую цікавую і небудзённую працу.  

 

 

 першы дзень форума маладыя акулы пяра для сябе засведчылі, што іх сабралі, каб дапамагчы прафесійнаму станаўленню. Напачатку журналістаў запрасіла ратуша, на першым паверсе якой размешчаны выставачныя залы для экспазіцыі музея Мінска, усталяваны макет гістарычнага цэнтра сталіцы пачатку XIX ст. пад шкляным купалам. На другім паверсе, дзе калісьці размяшчаўся магістрат, зараз зала для прыёму ганаровых гасцей і нарады. Тут і вітаў прысутных намеснік старшыні сталічнага гарвыканкама Ігар Карпенка, расказваў, што сёлета ў Мінску ўзведзена 5,5 млн квадратных метраў жылля, у тым ліку і арэнднага, новы мікрараён для творчай інтэлігенцыі Беларусі "Магістр", школы, садкі крокавай даступнасці. Пагаварылі пра структуру бюджэту, аднаўленне гістарычнага вобліку горада, мадэрнізацыю тэатраў. Памятна і адметна, што ў Мінску пабудаваны мемарыяльны комплекс "Трасцянец" на месцы аднайменнага канцэнтрацыйнага лагера. Затым маладыя творцы наведалі трэнінгі ў "Савецкая Беларусь", БелТА, тэлерадыёкампаніі, ваенным інфармацыйным агенцтве "Ваяр". На наступны дзень да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў у Нацыянальным спартыўным камітэце журналістаў чакаў сюрпрыз—нефармальныя зносіны з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч. Крыху пазней, на афі-цыйнай сустрэчы, яна падкрэсліла, што ў нашай краіне ёсць свабода слова, мы чытаем любыя выданні і дзяржаўныя, і апазіцыйныя, карыстаемся інтэрнэтам, праглядаем розныя сайты. Словам, можам глядзець праўдзе ў вочы. Старшыня Нацыянальнай Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька сказаў, што прафесіянал пяра залежыць ад уласнага сумлення, таленту, павінен ведаць цану слову, бо кожны матэрыял—зернейка насення, што прарастае ў людскіх душах. Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў падкрэсліў прэрэгатыву маладых, што яны бачаць вяршыні, пажадаў кіравацца здаровым сэнсам, шчырасцю і адкрытасцю старшыня БелТА Дзмітрый Жук. Дактары сацыялагічных навук, прафесары Ігар Катляроў і Давід Ротман засяродзілі ўвагу, што ў сучасных газетах не хапае аналітыкі. У яе напісанні дапамогуць статыстычныя звесткі, з якімі адказныя асобы гатовы падзяліцца. Чаму прэвалюе дэвіз—больш фота, менш тэксту, якія ў газет трэнды, умовы развіцця беларускай журналістыкі, ці даюць плён холдынгі (значыць, аб'яднанні выданняў)—пра гэта і іншае дыскусіравалі маладыя журналісты. Ходам дэбатаў кіраваў гісторык, палітолаг, вядомы публіцыст, тэлевядучы Вадзім Гігін. 
Галоўнае—не быць падстаўкай для дыктафона ці мікрафона, а ўпэўнена развівацца, служыць аб'ектыўнасці, аператыўнасці і неардынарнасці—вось тыя пастулаты, на якіх трымаецца паспяховасць журналістыкі. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.                                   

У першы дзень форума маладыя акулы пяра для сябе засведчылі, што іх сабралі, каб дапамагчы прафесійнаму станаўленню. Напачатку журналістаў запрасіла ратуша, на першым паверсе якой размешчаны выставачныя залы для экспазіцыі музея Мінска, усталяваны макет гістарычнага цэнтра сталіцы пачатку XIX ст. пад шкляным купалам. На другім паверсе, дзе калісьці размяшчаўся магістрат, зараз зала для прыёму ганаровых гасцей і нарады. Тут і вітаў прысутных намеснік старшыні сталічнага гарвыканкама Ігар Карпенка, расказваў, што сёлета ў Мінску ўзведзена 5,5 млн квадратных метраў жылля, у тым ліку і арэнднага, новы мікрараён для творчай інтэлігенцыі Беларусі "Магістр", школы, садкі крокавай даступнасці.

 

Пагаварылі пра структуру бюджэту, аднаўленне гістарычнага вобліку горада, мадэрнізацыю тэатраў. Памятна і адметна, што ў Мінску пабудаваны мемарыяльны комплекс "Трасцянец" на месцы аднайменнага канцэнтрацыйнага лагера. Затым маладыя творцы наведалі трэнінгі ў "Савецкая Беларусь", БелТА, тэлерадыёкампаніі, ваенным інфармацыйным агенцтве "Ваяр". На наступны дзень да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў у Нацыянальным спартыўным камітэце журналістаў чакаў сюрпрыз—нефармальныя зносіны з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч. Крыху пазней, на афі-цыйнай сустрэчы, яна падкрэсліла, што ў нашай краіне ёсць свабода слова, мы чытаем любыя выданні і дзяржаўныя, і апазіцыйныя, карыстаемся інтэрнэтам, праглядаем розныя сайты. Словам, можам глядзець праўдзе ў вочы.

 

Старшыня Нацыянальнай Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька сказаў, што прафесіянал пяра залежыць ад уласнага сумлення, таленту, павінен ведаць цану слову, бо кожны матэрыял—зернейка насення, што прарастае ў людскіх душах. Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў падкрэсліў прэрэгатыву маладых, што яны бачаць вяршыні, пажадаў кіравацца здаровым сэнсам, шчырасцю і адкрытасцю старшыня БелТА Дзмітрый Жук. Дактары сацыялагічных навук, прафесары Ігар Катляроў і Давід Ротман засяродзілі ўвагу, што ў сучасных газетах не хапае аналітыкі.

 

У яе напісанні дапамогуць статыстычныя звесткі, з якімі адказныя асобы гатовы падзяліцца. Чаму прэвалюе дэвіз—больш фота, менш тэксту, якія ў газет трэнды, умовы развіцця беларускай журналістыкі, ці даюць плён холдынгі (значыць, аб'яднанні выданняў)—пра гэта і іншае дыскусіравалі маладыя журналісты. Ходам дэбатаў кіраваў гісторык, палітолаг, вядомы публіцыст, тэлевядучы Вадзім Гігін. Галоўнае—не быць падстаўкай для дыктафона ці мікрафона, а ўпэўнена развівацца, служыць аб'ектыўнасці, аператыўнасці і неардынарнасці—вось тыя пастулаты, на якіх трымаецца паспяховасць журналістыкі. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.                                   

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.