Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года ў СМІ.
Вылучэнне кандыдатур ажыццяўляецца згодна Палажэння, зацверджанага Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 4 сакавіка 2015 года №77. Матэрыялы на паперы і электронных носьбітах прымаюцца да 20 снежня.
Дасылайце работы па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, кабінет 434. Або па электроннай пошце press@presidium.bas-net.by. З Палажэннем па конкурсе можна азнаёміцца на сайце НАН Беларусі www.nasb.gov.by.